«Праз тры гады здаюць псіхіка і цела». Што перажываюць за кратамі палітзняволеныя жанчыны?
12.04.2024, 16:23
Марина Золотова, главный редактор TUT.BY и политзаключенная (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
«Добра, калі я выйду з інваліднасцю. Галоўнае – не памерці тут».
З якімі складанасцямі сутыкаюцца палітзняволеныя беларускі? Чаму пратэст у турме фізічна небяспечны? Як дапамагчы жанчынам за кратамі? Гэтыя пытанні абмяркоўвалі падчас дыскусіі былая рэдактарка TUT.BY, палітзняволеная, а цяпер заснавальніца медыяпраекту «План Б» Вольга Лойка і журналістка, аўтарка праекту «Палітвязынка» Яўгенія Доўгая. Мадэратаркай дыскусіі выступіла Таццяна Ашуркевіч.
Галоўная рэдактарка выдання «Plan B.» Вольга Лойка. (Фота: planbmedia.io)
Першае, што перажывае жанчына, калі трапляе за краты, – гэта псіхалагічны шок, кажа Вольга Лойка:
,,
«Чалавек, калі казаць пра палітвязняў, звычайна не чакае, што да яго прыйдуць – і ён трапіць у турму. Нават тыя, хто кажа, што былі гатовыя і чакалі, насамрэч гатовыя не былі і былі ўпэўненыя, што іх гэта неяк абыдзе».
Далей пачынаюцца побытавыя праблемы. Найбольш сур’ёзныя ў ІЧУ, адзначае Вольга. У прыватнасці, там немагчыма спаць.
«Пра гэта кажа мой досвед і маіх калегаў – спаць нікому не ўдавалася. Прынамсі калі сядзіш трое содняў. Напэўна, калі даўжэй, арганізм бярэ сваё. Але ў любым выпадку гэта вельмі цяжка, бо няма матрацаў, вельмі халодна, адчыненыя вокны – трэба пастаянна хадзіць, каб сагрэцца», – згадвае былая палітзняволеная.
У СІЗА з побытам крыху прасцей:
«Так, цесна, пракураная камера. І, безумоўна, даволі складана прызвычаіцца мыцца нармальна раз на тыдзень. Але гэта ўсё ўспрымаецца як нязручнасць, а не як глабальная праблема. Пагатоў палітвязні былі ўжо тады ў 2021 годзе ў кожнай камеры, таму з побытам было прасцей: дзяліліся прадметамі гігіены, усімі асаблівасцямі побыту».
Самыя вялікія цяжкасці ў СІЗА, паводле Вольгі Лойкі, – гэта нявызначанасць і праблемы з вонкавымі сувязямі:
«У лістах з сям’ёю часта здараюцца непаразуменні. Ты просіш штосьці перадаць, табе не перадаюць, а аказваецца, што ліст не дайшоў. Ці абвінавачванні з боку сям’і, што самі вінаватыя, самі нарваліся, навошта вам гэта спатрэбілася і да таго падобнае. Такія сваякі, напэўна, у кожнага былі. Мне пашчасціла, што ў мяне не было. Але я бачыла, як цяжка дзеўчынам, якіх хоць хтосьці з сям’і не падтрымліваў. Табе цяжка, што ты ніяк не можаш паўплываць на тое, што адбываецца ўдома. Ты разумееш, што твой крэдыт няма каму плаціць, што тваіх дзяцей няма каму вадзіць у школу, мама не ідзе да доктара, бо яна ў стрэсе праз тое, што ты ў турме. Такія побытавыя праблемы ўва ўсіх, і яны вельмі моцна падкошваюць».
Потым пачынаюць «адвальвацца» сябры, сямейнікі. Шмат хто трымаецца пару месяцаў, а потым хтосьці стаміўся, хтосьці выгараў, у некага свае праблемы, хтосьці з’ехаў. Далей дадаецца праблема ўнутраных дачыненняў, да якой складана прызвычаіцца.
«У нас малюецца вобраз, што там сядзяць прасветленыя свядомыя людзі, якія любяць падыскутаваць пра лёсы радзімы. Але як мінімум палова там – цалкам сур’ёзныя злачынцы. Жанчыны ў стане крайняга стрэсу, – зазначае журналістка. – У мяне тры сукамерніцы, напрыклад, паехалі ў калонію на 13, 16 і 18 гадоў не праз палітыку. Можна сабе ўявіць, у якім настроі сядзіць 30-гадовая жанчына, якая пакінула ўдома дзіця і якой свеціць да 25 гадоў. Яна як мінімум канфліктная, нервовая, у яе мільён праблемаў, яна патрабуе дапамогі, ёй не да далікатнасці і нейкіх правілаў паводзінаў у калектыве. Таму скандалы і канфлікты частыя, жыць у гэтым даволі складана».
Марина Золотова, главный редактор TUT.BY и политзаключенная (Фота: Белсат)
Вольга Лойка называе міфамі аповеды пра тое, як хтосьці прадуктыўна чытаў ці вучыў замежную мову ў зняволенні:
,,
«Я таксама там шмат чытала, але якасць чытання і прадуктыўнасць, калі побач з табою сядзяць яшчэ сямёра чалавек, з іх чацвёра глядзяць тэлевізар, двое сварацца і пяцёра пры гэтым кураць, зніжаецца».
Яшчэ адна праблема, з якою сутыкаюцца палітзняволеныя, – падставы і спробы выкарыстаць «сядзельцаў» у сваіх мэтах як з боку сукамернікаў, гэтак і з боку персаналу.
«Мне калегі апавядалі, што ў камеры быў тэлефон і можна было патэлефанаваць, – прыгадвае журналістка. – Але калі хтосьці здолеў пранесці ў камеру тэлефон, значыць, з верагоднасцю 99 % аператыўнаму супрацоўніку СІЗА трэба, каб вы праз гэты тэлефон некуды патэлефанавалі. Бо там не бывае такога, каб людзі свабодна карысталіся тэлефонамі. І калі нейкі «добры» чалавек з вамі дзеліцца, значыць, з вялікаю верагоднасцю, у гэтым ёсць нейкі схаваны сэнс, гэта можа быць небяспечна. Таму патрэбныя ўважлівасць і пастаянная напружанасць».
Паводле Вольгі, у СІЗА ў атмасферы няпэўнасці людзі добра трымаюцца першыя 5–7 месяцаў. Складаней становіцца, калі разумееш, што гэта «гульня ў доўгую».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. СІЗА № 6 у Баранавічах. (Фота: Белсат)
«Многія з тых, хто распавядае бадзёрыя гісторыі, як для іх быў карысны гэты досвед і што яны недарма гэтак пацярпелі, звычайна даволі хутка атрымалі прысуд, не звязаны з пазбаўленнем волі. Бо адна рэч, калі ў цябе ўжо праз месяц справа ідзе ў суд, ты ведаеш артыкул, вілку тэрмінаў. Іншая рэч, калі ідуць месяцы, і ты не разумееш, куды гэта ўсё ідзе, цябе не дапытваюць, нічога не адбываецца, удома ўсё сыплецца, ты губляеш працу, прафесію, здароўе і нічога не зразумела – які табе свеціць тэрмін, чаго ад цябе хочуць. Тут шмат у каго нервы пачынаюць здаваць. Я не ведаю нікога, хто б доўга вытрываў энергічную пазіцыю, што ўсё мае сэнс і мы цярпім за добрую справу», – кажа былая палітзняволеная.
У такой сітуацыі важнае падтрыманне і адваката, і сваякоў, але не трэба гераізаваць досведу зняволенага, зазначае Вольга:
,,
«У лістах пісалі «затое вашым імем вуліцу назавуць». На гэтым месцы проста сур’ёзна «бамбіла». Бо дзякуй, вядома, але ўсё ж такі хочацца жыць, бачыцца з сям’ёй і фізічна адчуваць сябе больш-менш нармальна. Не ўсе хочуць быць героямі, не ўсіх гэта натхняе. Калі ты сядзіш без перадачаў, у цябе штосьці баліць, цьмяныя перспектывы, гэтая гераізацыя вельмі раздражняе».
Яўгенія Доўгая, якая шмат камунікуе з былымі палітзняволенымі жанчынамі ды іхнымі сваякамі, апавяла пра новы від катаванняў, што апошнім часам рэгулярна ўжываецца ў дачыненні беларусак за кратамі. Гэта пазбаўленне бацькоўскіх правоў ці пагрозы зрабіць гэта.
«У калонію прыходзіць пракурор з лістом, што жанчына трапляе пад Дэкрэт № 18 і яе пазбавяць бацькоўскіх правоў, дзяцей адправяць у прытулак ці іх будзе глядзець хтосьці са сваякоў, – апавядае Яўгенія. – Гэтым часта ціснуць, прымушаючы жанчын пісаць прашэнні аб памілаванні. І жанчына потым выйдзе з вялізным доўгам па аліментах. З таго, што я чула, гэта цяпер новы від катаванняў».
Акрамя таго, жанчын працягваюць катаваць артыкулам 411 Крымінальнага кодэксу, паводле якога судзяць за нібыта парушэнне правілаў унутранага распарадку, і гэтак тэрмін зняволення расцягваецца ў бясконцасць. Найбольш вядомая гісторыя Паліны Шарэнды-Панасюк, якую двойчы судзілі паводле 411 артыкулу. Але такіх выпадкаў шмат, кажа аўтарка «Палітвязынкі». Тэрмін зняволення працягвалі Вользе Маёравай, Алене Гнаўк, Вікторыі Кульшы.
,,
«Вікторыя перадавала на волю такія словы: «Мне падаецца, што я ніколі адсюль не выйду, і добра, калі выйду з інваліднасцю. Галоўнае, каб я не памерла тут», – зазначае Яўгенія.
Вольга Лойка думае, што гісторыя Паліны Шарэнды-Панасюк можа паўтарыцца, і паводле 411 артыкулу могуць працягнуць тэрмін тым жанчынам, якія ўжо вось-вось мусяць выйсці на волю:
«411 артыкул – гэта сапраўды страшна. Тут паказальная гісторыя Змітра Дашкевіча, які ў дзень, калі ён ужо рыхтаваўся да волі і ведаў, што яго чакае сям’я, даведаўся, што яму дадаюць яшчэ год. Я не ведаю, як тут вытрымліваюць нервы ў «сядзельцаў» ды іхных сем’яў».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Лісты палітвязням. (Фота: Белсат)
Вольга бачыла ў СІЗА стан асобаў, якім працягвалі тэрмін утрымання пад вартаю ці дадавалі артыкулы:
«Праз палітыку пры гэтым было крыху іншае адчуванне. Табе маглі даць 5 гадоў ці 12, але было разуменне, што гэта можа скончыцца ў любы момант. А калі маладой жанчыне 24 гадоў паводле 328 артыкулу спачатку следства ідзе па 4-й частцы, а потым – 5-й, а там зняволенне да 25 гадоў, чалавек упадае ў ступар і кажа: растлумачце, чаму я мушу праз усё гэта прайсці, а не павесіцца проста цяпер? Хоць у СІЗА самазабіцца не ўдасца, нягледзячы на тое, што там спрабуюць гэта зрабіць сапраўды часта. Але калі 25 гадоў паводле артыкулу, у якім немагчымае УДВ ці амністыя, сапраўды ўзнікае пытанне: навошта? Каб потым у 50 гадоў выйсці без нічога?»
Вольга раіць не ладзіць у месцах зняволення пратэсту і не парушаць правілаў распарадку з прынцыпу:
«Я ведаю жанчын, якія казалі: я не буду гасіць штрафу, я ні ў чым не вінаватая. А потым з калоніі прыходзіць ліст: знайдзіце магчымасць пагасіць штраф, гэта пытанне жыцця і смерці. То бок чалавеку фізічна не давалі там выжыць. Таму прызнаць сваю віну – гэта не слабасць, а спроба ацалець. Бо ператварыць тваё жыццё ў пекла ў турме вельмі лёгка. Яшчэ казалі, маўляў, я не буду казаць «здравствуйте, гражданин начальник» і хадзіць з рукамі за спінай. Але ўсе хутка разумеюць, што гэта пратэст з нулявым сэнсам, бо ты адразу едзеш у карцар, дзе немагчыма заставацца. Тут важныя адвакат і сукамерніцы, якія растлумачаць, што так рабіць не трэба, гэта 411 артыкул на роўным месцы і можа быць фізічна небяспечна».
Дасюль у месцах зняволення ўсё вельмі складана з лістамі: перадаюць толькі ад сваякоў, казалі на канферэнцыі выступоўцы. У жанчыны за кратамі псуецца здароўе. Хто вызваліўся, апавялі пра стан Марыі Калеснікавай, зазначае Яўгенія:
,,
«Некалькі чалавек казалі, што ў Марыі вельмі моцныя праблемы са здароўем, у прыватнасці высокі ціск, ёй не надаюць медычнай дапамогі, яна аслабленая. Таксама апавядалі, што Кацярына Андрэева цярпіць на алергію. Была інфармацыя пра Вольгу Саламенік, асуджаную таксама паводле артыкулу «Здрада дзяржаве», што яна там вельмі хварэе, часта непрытомнее. Таксама моцна хварэе Марфа Рабкова, у яе праблемы з усім арганізмам».
Паводле Яўгеніі, часцей аб праблемах са здароўем кажуць тыя, хто сядзіць ужо тры гады і больш:
«Я чытала даследаванні, што псіхіка і цела пачынаюць здаваць пасля трэцяга года. Таксама я бачу, што гэтак жа ўсё больш хварэюць сваякі вязняў».
Вельмі важна дапамагаць палітычным вязням ды іхным сем’ям і працягваць гэта рабіць нават ва ўмовах, калі дзяржава спрабуе запужаць, кажуць Вольга Лойка і Яўгенія Доўгая. Пры гэтым трэба прапаноўваць канкрэтную дапамогу.
«Чалавек можа адмовіцца спачатку ад дапамогі, сказаць, што сам справіцца, напрыклад. Тады прапануйце праз некаторы час яшчэ, – кажа Вольга. – Бо сям’я хутка зразумее, якія вялізныя рэсурсы патрэбныя. Напрыклад, улетку трэба 2-3 перадачы на тыдзень, каб былі свежыя прадукты, бо ў СІЗА іх захоўваць няма дзе. Вельмі дарагі адвакат: адзін паход у СІЗА каштуе 400 рублёў, за азнаямленне са справаю трэба заплаціць, потым суд – гэта вялізныя расходы. Таму нават калі вам адмовілі, вярніцеся праз некаторы час з прапановаю дапамогі і канкрэтызуйце яе».
Евгения Долгая, журналистка Reform.by, проект «Тело Беларуси» (Фота: Белсат)
«Калі вы баіцеся дапамагаць менавіта «сядзельцу», можна дапамагаць ягоным дзецям – купіць нейкі падарунак ці аплаціць гурткі», – дадае Яўгенія Доўгая.
Паводле аўтаркі «Палітвязынкі», у цяперашніх умовах, калі дэмакратычныя сілы Беларусі наўрад ці могуць зрабіць шмат для вызвалення людзей, варта казаць пра паляпшэнне ўмоваў іхнага ўтрымання:
«Менавіта праз кепскія ўмовы, жорсткі прэсінг, пазбаўленне ўсяго людзі паміраюць. Мне падаецца, вылучэнне на парадак дня паляпшэння ўмоваў – гэта больш рэальнае рашэнне, чымся вызваленне».
З Яўгеніяй пагаджаецца Вольга Лойка:
,,
«Напрыклад, інкамунікада. Я не ўяўляю, у якім жаху сядзяць людзі, калі год не ведаюць, што адбываецца з іхнымі сваякамі. Магчыма, думаюць, мо ў мяне ўжо і сваякоў ніякіх няма. Гэтак жа думаюць сваякі на волі. Гэта проста страта сябе ў часе і прасторы. Таму паляпшэнне ўмоваў – гэта сапраўды тэма, якую важна падымаць».
Таксама Вольга звяртаецца да тых, хто хоча дапамагчы палітвязням, якія выходзяць з турмаў, і раяць як мага хутчэй з’язджаць з Беларусі. Паводле журналісткі, не трэба шмат разоў паўтараць «з’язджай», варта прапанаваць канкрэтную дапамогу.
«Наважыцца з’ехаць таму, хто адсядзеў, вельмі складана. Чалавек кажа, я ўжо адцярпеў, чаму я мушу некуды ехаць. А тым часам працягваецца ціск – заставацца небяспечна. Таму кажыце прадметна, якую дапамогу вы можаце надаць за мяжою», – рэзюмуе былая палітзняволеная.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.