навіны

Адзін пацярпелы і «нязначная шкода авіябазе»: вынікі нападу Ірану на Ізраіль

Работа СПА ў Ашкелёне, Ізраіль. 14 красавіка 2024 года. (Фота: Amir Cohen / Reuters / Forum)
Работа СПА ў Ашкелёне, Ізраіль. 14 красавіка 2024 года. (Фота: Amir Cohen / Reuters / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Раненні атрымала 7-гадовая дзяўчынка, яе шпіталізавалі.

У ноч на 14 красавіка Іран запусціў па Ізраілі 185 дронаў, 36 крылатых ракет і 110 ракет класа «зямля-зямля». Амаль усе паветраныя цэлі былі перахопленыя. У выніку атакі пацярпела адна асоба – 7-гадовая дзяўчынка, яе шпіталізавалі, перадае CNN.
Работа СПА ў Ашкелёне, Ізраіль. 14 красавіка 2024 года. (Фота: Amir Cohen / Reuters / Forum)
Работа СПА ў Ашкелёне, Ізраіль. 14 красавіка 2024 года. (Фота: Amir Cohen / Reuters / Forum)
Атака на Ізраіль доўжылася каля 5 гадзінаў. Раніцою 14 красавіка ўлады скасавалі рэкамендацыю заставацца каля сховішчаў – гэта сведчыць пра тое, што ізраільскія вайскоўцы лічаць, што непасрэдная пагроза мінула.
Агулам Іран запусціў больш за 300 беспілотнікаў і дронаў. Бальшыня з іх былі збітыя яшчэ на падлёце да ізраільскай тэрыторыі.
Жыхары Ізраілю ў бомбасховішчы. (Фота: даслаў Алег Барадзін)
«Усё неба ў агнях і выблісках ад перахопаў». Жыхар Ізраілю пра абстрэл з боку Ірану навіны
Паводле афіцыйных звестак, у выніку атакі на поўдні Ізраілю пацярпела 7-гадовая дзяўчынка. Спачатку паведамлялася, што дзіцё загінула, аднак пазней з’явіліся ўдакладненні: яно ў цяжкім стане, аднак жывое. Дзяўчынка атрымала траўму галавы ад абломкаў ракеты СПА.
У міністэрстве абароны Ізраілю паведамілі, што некалькі ракет трапілі ў вайсковую базу на поўдні краіны, аб’ект атрымаў «нязначную шкоду». Сцвярджаецца, што гэта была авіябаза.
Такі вынік атакі Вашынгтон лічыць перамогаю Ізраілю, пра гэта прэзідэнт ЗША заявіў прэм’ер-міністру Ізраілю Бэньяміну Нэтаньягу. «Атака Ірану была збольшага беспаспяховаю і прадэманстравала больш магутны вайсковы патэнцыял Ізраілю», – цытуюць Джо Байдэна крыніцы CNN.
Разам з тым амерыканскі лідар сказаў Нэтаньягу, што ЗША не будуць браць удзелу ў атацы Ізраілю на Іран.
Запуск іранскіх ракет па Ізраілі. (Фота: irna.ir)
Ізраіль адбіўся ад нападу Ірану і абяцае адпомсціць. ЗША не хочуць атакаваць Тэгеран навіны
Ісламская рэспубліка ўпершыню абстраляла габрэйскую дзяржаву са сваёй тэрыторыі. Ракеты і беспілотнікі ляцелі транзітам у тым ліку праз Іярданію, якая пусціла ў сваю паветраную прастору ізраільскія і амерыканскія знішчальнікі для перахопу цэляў. Раней са спасылкаю на «мясцовыя медыі» паведамлялася, што ў Іярданіі ў выніку падзення збітага дрона-камікадзэ загінулі тры асобы (напрыклад, такія звесткі распаўсюдзіў акаўнт «DD Geopolitics» у сацсетцы Х), аднак незалежнага пацверджання гэтая інфармацыя не знайшла.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10