навіны

Колькі каштуе кроп, кріп, krapai, koperek і კამა? Схадзілі на рынкі ў розных краінах

Гандлёвы шэраг прадуктовага рынку ў Тбілісі, Грузія. 12 красавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
Гандлёвы шэраг прадуктовага рынку ў Тбілісі, Грузія. 12 красавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Паглядзелі на цэны сезонных прадуктаў у Менску, Варшаве, Вільні, Кіеве і Тбілісі.

«Белсат» паглядзеў на цэны сезонных прадуктаў у Менску, Варшаве, Вільні, Кіеве і Тбілісі, а таксама на сярэднія заробкі ў Беларусі, Польшчы, Літве, Украіне і Грузіі.
Гандлёвы шэраг прадуктовага рынку ў Тбілісі, Грузія. 12 красавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
Гандлёвы шэраг прадуктовага рынку ў Тбілісі, Грузія. 12 красавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
Вакол Камароўскага рынку ў Менску ў сацыяльных сетках апошнім часам былі спрэчкі. Адныя пісалі, што «нешматлюдна, і не дзіва, бо цэны вунь якія». Другія адказвалі, што «людзей вунь колькі, і цэны нармальныя». Параўналі цэны на Камароўцы з цэнамі ў сталіцах іншых краінаў, дзе цяпер жыве шмат беларусаў.
Параўноўвалі цэны на сезонныя прадукты – такія, па якія варта ісці на рынкі проста зараз. Лічылі цэны на кілаграм агуркоў, маладой бульбы і клубніцаў; 100 грамаў кропу, пятрушкі і зялёнай цыбулі; пучок радыскі (у ім мае быць каля 300 грамаў, але з дакладнай вагой – як пашчасціць) і адну кветку цюльпана.
Цэны на рынках у Менску, Варшаве, Вільні, Кіеве і Тбілісі (Выява: Белсат)
Цэны на рынках у Менску, Варшаве, Вільні, Кіеве і Тбілісі (Выява: Белсат)
Для аналізу бралі мінімальныя цэны на прадукты прыстойнай якасці. Напрыклад, клубніцы на менскай Камароўцы бываюць і за 15 рублёў, і за 25, але можна знайсці за 12 – і здаецца, не зусім ужо кепскі прадукт. Або ў Варшаве можна знайсці агуркі і за 7,80 злотага, але нейкія яны падазрона жоўтыя, лепш ужо за 8,80 узяць.
Цэны трэба суадносіць з заробкамі. Самыя свежыя лічбы сярэдняга налічанага заробку (да вынятку падаткаў і збораў) у пераліку на беларускія рублі паводле курсу Нацыянальнага банку Беларусі такія.
Беларусь – 2025,70 рубля (звесткі за люты-2024);
Польшча – 6518,12 рубля (7978,99 злотага, звесткі за люты-2024);
Літва – 7342,17 рубля (2110 еўраў, звесткі за IV квартал 2023 года);
Украіна – 1401,09 рубля (16 836,84 грыўні, звесткі за снежань 2023 года);
Грузія – 2469,12 рубля (2044,5 лары, звесткі за IV квартал 2023 года).
Такім чынам, наш набор прадуктаў можна купіць 72 разы на беларускі сярэдні заробак «бруднымі», 219 разоў – на польскі, 134 разы – на літоўскі, 27 разоў – на ўкраінскі, 121 раз – на грузінскі.
Гандлёвы шэраг Дэзерцірскага рынку ў Тбілісі, Грузія. 12 красавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
Гандлёвы шэраг Дэзерцірскага рынку ў Тбілісі, Грузія. 12 красавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Аляксандр Побат / 1prof.by)
Беларусы сталі пазітыўней ацэньваць эканоміку, але не маюць упэўненасці ў заўтрашнім дні навіны
Мы не можам гэтага паказаць з увагі на бяспеку нашых журналістаў: у Беларусі пераследуюць супрацоўнікаў незалежных медыяў, і ўжо не проста штрафуюць, а садзяць за краты. Таму «шпіёнілі» за радзімай праз сацыяльныя сеткі і каментары ў іх.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10