навіны

Курсы валютаў будзе хістацца ад скакання цэнаў на золата

БСБ банк, банкомат, обменник, белорусские банки, деньги, сбережения, финансы (Фота: Белсат)
БСБ банк, банкомат, обменник, белорусские банки, деньги, сбережения, финансы (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Беларускі рубель працягне слабець.

Аналітыкі далі прагноз на тое, як адаб’ецца на курсах валютаў у Беларусі чарговае гістарычнае павышэнне цэнаў на золата на сусветных рынках. Беларускаму рублю прадраклі далейшае паслабленне.
БСБ банк, банкомат, обменник, белорусские банки, деньги, сбережения, финансы (Фота: Белсат)
БСБ банк, банкомат, обменник, белорусские банки, деньги, сбережения, финансы (Фота: Белсат)
Так, эксперты парталу Myfin.by звярнулі ўвагу на «неспакойныя курсы» замежных валютаў, што назіраліся ўжо ў канцы мінулага тыдня. На паслабленне расейскага і беларускага рублёў на ўнутраным валютным рынку, кажуць яны, паўплываў як рост цэнаў на золата, якое на мінулым тыдні чарговы раз абнавіла гістарычныя максімумы, так і значнае ўмацаванне долара і зніжэнне асноўнай валютнай пары еўра / долар да мінімуму з лістапада 2023 года.
На гэтым тыдні на курсах беларускага і расейскага рубля, зазначаюць эксперты, не можа не адбіцца ўвядзенне новых эканамічных санкцыяў у дачыненні расейскіх медзі, нікелю і алюмінію. Гэтая падзея, на думку аналітыкаў, можа прынесці валютнаму рынку Беларусі пэўныя «сюрпрызы». Такія ж асцярогі выказалі і аналітыкі парталу Select.by. Зрэшты, у найбліжэйшай перспектыве рэзкага абясцэньвання нацыянальнай валюты эксперты парталу не спрагназавалі: з іхных словаў, курс будзе заставацца ў межах цяперашняга калідору.
Падобнае меркаванне агучыў фінансавы аналітык Аляксандр Шкут у інтэрвʼю парталу «Office Life». Ён кажа, што на гэтым тыдні тэндэнцыя на паступовае, хоць і нязначнае, зніжэнне курсу беларускага рубля ў дачыненні долара, хутчэй за ўсё, захаваецца.
Сярод чыннікаў, што ўплываюць на падтрыманне гэтай тэндэнцыі, якая назіраецца ўвесь папярэдні месяц, Шкут назваў рост рэальнага заробку ў Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Сцяпан Цюшкевіч / 1prof.by)
У якой валюце захоўваць грошы ў банку? Тлумачыць аналітык навіны
Паводле прагнозу фінансавага аналітыка, такі ціск на курс нацыянальнай валюты ў Беларусі будзе захоўвацца цягам усяго 2024 года, а ў кароткатэрміновай перспектыве найбольшую імавернасць мае ваганне курсу долара ў дыяпазоне ад 3,25 да 3,3 рубля.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10