навіны

Дзевяць чалавек у Баранавічах адправілі ў калонію за ўдзел у мірных пратэстах 2020 года

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рукі Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага ў судзе. (Фота: sb.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рукі Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага ў судзе. (Фота: sb.by)
podpis źródła zdjęcia

Махавік рэпрэсіяў не спыняецца.

Ад года да паўтара года калоніі прысудзілі дзевяці жыхарам Баранавічаў за ўдзел у мірных пратэстах 2020 года, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна» са спасылкай на сайт Берасцейскага абласнога суда.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рукі Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага ў судзе. (Фота: sb.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рукі Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага ў судзе. (Фота: sb.by)
Па версіі абвінавачання, дзевяць падсудных у жніўні 2020 года «выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый».
У чацвер 11 красавіка суддзя Іна Паўлоўская абвясціла прысуды. Па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя або актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») былі асуджаныя:
Гэта ўжо другая група людзей, якую асудзілі за паслявыбарчыя пратэсты ў Баранавічах, якія праходзілі ў жніўні 2020 года. 1 красавіка 8 жыхароў Баранавічаў былі асуджаныя на тэрміны ад 1 да 3 год па гэтай жа справе.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10