навіны

ЕАБР папярэдзіў Беларусь пра рост пагрозы інфляцыі

Коммунальные услуги, счётчики, кошелёк, коммуналка, деньги, рубли, беларусский рубль, цены, стоимость, калькулятор (Фота: Белсат)
Коммунальные услуги, счётчики, кошелёк, коммуналка, деньги, рубли, беларусский рубль, цены, стоимость, калькулятор (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Рэгуляванне коштаў як дамоклаў меч беларускай эканомікі.

Адміністрацыйнае рэгуляванне коштаў працягвае стрымліваць іх рост у Беларусі, аднак на сярэднетэрміновым гарызонце інфляцыйны ціск нарастае. Гэтак у ЕАБР пракаментавалі звесткі пра інфляцыю ў Беларусі за сакавік.
Коммунальные услуги, счётчики, кошелёк, коммуналка, деньги, рубли, беларусский рубль, цены, стоимость, калькулятор (Фота: Белсат)
Коммунальные услуги, счётчики, кошелёк, коммуналка, деньги, рубли, беларусский рубль, цены, стоимость, калькулятор (Фота: Белсат)
«Ва ўмовах дзейнага адміністрацыйнага рэгулявання цэны вельмі абмежавана могуць рэагаваць на рост унутранага попыту, што фармуе інфляцыйны ціск на сярэднетэрміновым гарызонце», – гаворыцца ў штотыднёвым аглядзе ЕАБР.
У банку звярнулі ўвагу на тое, што ў сакавіку замарудзіўся рост гадавога індэксу коштаў на харчы і тарыфаў на паслугі. У той жа час рост індэксу цэнаў на нехарчовыя тавары паскорыўся.
спажывецкія прадукты (Фота: Аляксандр Побат / 1prof.by)
Выцек з чыноўніцкіх кабінетаў: улады задумалі ўтрымаць гадавую інфляцыю ў 3,5 % навіны
Нагадаем: гадавая інфляцыя ў Беларусі паводле вынікаў сакавіка склала 5,6 %.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10