навіны

Кіраўніца Саюзу палякаў Беларусі паведаміла пра сустрэчу з Анджэем Пачобутам у калоніі

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Спатканне адбылося са згоды Лукашэнкі.

Кіраўніца Саюзу палякаў Беларусі Анджэліка Борыс паведаміла пра спатканне з палітвязнем Анджэем Пачобутам у наваполацкай калоніі. Яна апавяла пра гэта прэзідэнту Польшчы Анджэю Дуду на сустрэчы ў Варшаве 15 красавіка, інфармуе канцылярыя польскага лідара.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і кіраўніца Саюзу палякаў Беларусі Анджэліка Борыс. Варшава, Польшча. 15 красавіка 2024 года. (Фота: Przemysław Keler / KPRP)
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і кіраўніца Саюзу палякаў Беларусі Анджэліка Борыс. Варшава, Польшча. 15 красавіка 2024 года. (Фота: Przemysław Keler / KPRP)
Кіраўнік Польшчы Анджэй Дуда сустрэўся ў прэзідэнцкім палацы з лідарамі Саюзу палякаў Беларусі – Анджэлікай Борыс і Марэкам Занеўскім.


,,

«Спадарыня Борыс паведаміла пра спатканне з Анджэем Пачобутам, які ў зняволенні ў наваполацкай калоніі, сустрэча адбылася са згоды Аляксандра Лукашэнкі», – інфармуюць у канцылярыі польскага прэзідэнта.


Калі адбылася сустрэча Борыс з Пачобутам, не ўдакладняецца. Таксама невядомыя акалічнасці гэтага спаткання.
Сустрэча прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды з лідарамі Саюзу палякаў Беларусі. Варшава, Польшча. 15 красавіка 2024 года. (Фота: Przemysław Keler / KPRP)
Сустрэча прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды з лідарамі Саюзу палякаў Беларусі. Варшава, Польшча. 15 красавіка 2024 года. (Фота: Przemysław Keler / KPRP)
Анджэліку Борыс і Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года. Летась у красавіку Борыс вызвалілі, закрыўшы справу супраць яе. Актывістку абвінавачвалі ў «распальванні варожасці», і за два гады следства не знайшло прыкметаў злачынства.
Журналіст, сябра Саюзу палякаў Беларусі Анджэй Пачобут адбывае 8-гадовы тэрмін паводле абвінавачвання ў «распальванні варожасці» і «закліках да санкцыяў». Такі вырак агучыў суддзя Гарадзенскага абласнога суда Дзмітрый Бубенчык. Пазней суддзя Вярхоўнага Суда Ігар Любавіцкі адхіліў апеляцыйную скаргу палітвязня.
За кратамі Пачобута кідаюць то ў штрафны ізалятар, то ў памяшканне камернага тыпу.
Belsat
Польшча заклікае да дыялогу, але Менск абвінавачвае Варшаву ў псаванні стасункаў навіны
Сёння палітвязню споўніўся 51 год.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10