У ДТЗ з аўтобусам і цяжкавіком пад Менскам пацярпелі 14 асобаў
16.04.2024, 10:12
Наступствы ДТЗ з аўтобусам і цяжкавіком каля Менску. 16 красавіка 2024 года. (Фота: pressmvd / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
«У аўтобуса разбітая ўся пярэдняя частка і бакавыя шыбы».
На Смілавіцкім тракце недалёка ад Шабаноў адбылося ДТЗ з гарадскім аўтобусам і цяжкавіком. Пацярпелі 14 асобаў, паведамілі ў МУС. «У аўтобуса разбітая ўся пярэдняя частка і бакавыя шыбы», – кажуць відавочцы.
Наступствы ДТЗ з аўтобусам і цяжкавіком каля Менску. 16 красавіка 2024 года. (Фота: pressmvd / Telegram)
,,
«У аўтобуса разбітая ўся пярэдняя частка і бакавыя шыбы. Заляцеў у бок цяжкавіку», – апавялі відавочцы аварыі выданню «Onliner».
На месцы ДТЗ налічылі 8 машынаў хуткай дапамогі.
Як паведамілі ў МУС, паводле папярэдніх звестак, пацярпелі 14 асобаў.
У Мінздароўя праінфармавалі, што пацярпелых прывезлі ў сем гарадскіх шпіталяў. У людзей выявілі камбінаваныя траўмы: чэрапна-мазгавыя траўмы, пераломы, ірваныя раны. Як запэўнілі ў ведамстве, пацярпелым надаюць усю неабходную дапамогу.
Наступствы ДТЗ з аўтобусам і цяжкавіком каля Менску. 16 красавіка 2024 года. (Фота: pressmvd / Telegram)
Аварыя адбылася на Смілавіцкім тракце недалёка ад Шабаноў у кірунку Менску. Пасля здарэння там было цяжка праехаць.
Што сталася прычынаю ДТЗ, пакуль не вядома. Грузавік, з якім сутыкнуўся аўтобус, стаяў ля краю праезнай часткі.
Апошняе падобнае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў сталіцы ў лютым: на вуліцы Сямашкі сутыкнуліся два аўтобусы. Паведамлялася, што кіроўца аднаго з іх заснуў за стырном. Тады пацярпелі 9 асобаў.