навіны

У Бруселі абмеркавалі дапамогу Еўразвязу дэмакратычным сілам Беларусі

Сцяг Еўразвязу. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Сцяг Еўразвязу. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Поспех нашай справы патрабуе дынамічнай і разнастайнай грамадзянскай супольнасці.

16 красавіка ў Бруселі адбылася сустрэча старшых службовых асобаў у пытанні дапамогі Еўразвязу для дэмакратычнай Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Аб’яднаным пераходным кабінеце.
Сцяг Еўразвязу. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Сцяг Еўразвязу. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
З беларускага боку ў размове ўдзельнічалі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, Каардынацыйнай рады, Аб’яднанага пераходнага кабінету, з еўрапейскага – прадстаўнікі ўсіх 27 дзяржаў ЕЗ, кіраўнік Генеральнага дырэктарату ў пытаннях суседства і перамоваў пра пашырэнне Герт Ян Коопман і кіроўны дырэктар Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў Міхаэль Зібэрт.
Бакі абмеркавалі мэты і выклікі ў такіх сферах, як правы чалавека і лёс палітзняволеных, грамадзянская супольнасць; медыі, адукацыя, культура, прыватны сектар.
«Поспех нашай справы патрабуе дынамічнай і разнастайнай грамадзянскай супольнасці, гнуткіх і крэатыўных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама моцных палітычных структур, якія адпавядаюць выклікам і задачам. Мы хочам вярнуць нашу нацыю ў еўрапейскую сям’ю, да якой мы належым. Дэмакратычная, незалежная, еўрапейская Беларусь – наша агульная мэта. Мы павінны працягваць працаваць на гэтым шляху разам», – адзначыла ў відэазвароце абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская, якая знаходзілася з візітам у Канадзе.
16 красавіка прэм’ер-міністр Канады Жустэн Трудо прыняў у сваім офісе ў Атаве Святлану Ціханоўскую. Палітыкі абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі, санкцыямі, беларускімі незалежнымі медыямі ды іншыя пытанні.
Падчас візіту ў Канаду Ціханоўская сустрэлася таксама са спікерамі Палаты прадстаўнікоў і Сенату, лідарам групы «За дэмакратычную Беларусь» і прадстаўнікамі канадскай апазіцыі.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10