навіны

«Проста паказаць яшчэ нічога не значыць». Франак Вячорка пра перамовы ў справе Анджэя Пачобута

Анджэй Пачобут на судзе ў Горадні, Беларусь. 16 студзеня 2022 года. (Фота: belta.by)
Анджэй Пачобут на судзе ў Горадні, Беларусь. 16 студзеня 2022 года. (Фота: belta.by)
podpis źródła zdjęcia

«Трэба зрабіць так, каб палітвязні сталі ягонай праблемай»

Галоўны дарадцы Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў «Белсату» інфармацыю аб сустрэчы ў наваполацкай калоніі Анджэлікі Борыс з Анджэем Пачобутам. Абодва зʼяўляюцца лідарамі ліквідаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў. Сустрэча дала нагоду палітычным аглядальнікам меркаваць, што ідуць перамовы ў справе вызвалення Анджэя Пачобута.
Анджэй Пачобут на судзе ў Горадні, Беларусь. 16 студзеня 2022 года. (Фота: belta.by)
Анджэй Пачобут на судзе ў Горадні, Беларусь. 16 студзеня 2022 года. (Фота: belta.by)
Рана казаць, што гэта нейкае змякчэнне палітыкі Менску ці гандаль з Захадам, кажа Франак Вячорка ў размове з «Белсатам». З іншага боку, дадае суразмоўца, мы ўбачылі, што Анджэй Пачобут жывы і нязломны, і гэта вельмі добра.


,,

«Калі Лукашэнка хацеў бы пайсці на нейкія перамовы ці дамоўленасці адносна змякчэння санкцыяў, ён бы пачаў з вызвалення палітвязняў, зрабіў бы першы крок. На жаль, проста паказаць – гэта яшчэ нічога не значыць», – упэўнены Франак Вячорка.


Сустрэча Борыс з Пачобутам пацвярджае, што для Лукашэнкі палітвязні не праблема, кажа Вячорка. «Трэба зрабіць так, каб палітвязні сталі ягонай праблемай», – мяркуе галоўны дарадцы Святланы Ціханоўскай. І толькі ў такім выпадку грамадзянская супольнасць зможа дамагчыся вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі.
15 красавіка ў Варшаве прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэўся ў прэзідэнцкім палацы з лідарамі Саюзу палякаў у Беларусі: Анджэлікай Борыс і Марэкам Занеўскім. Падчас сустрэчы Борыс паведаміла пра спатканне з палітзняволеным Анджэем Пачобутам у наваполацкай калоніі, дзе ён адбывае тэрмін. Адбылося спатканне з асабістай згоды Аляксандра Лукашэнкі. Ніякіх іншых падрабязнасцяў Борыс не агучыла.
АА belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10