Хрысціянскі прапаведнік і шматдзетны бацька Сергій Мельянец з’ехаў з Беларусі ад пераследу
18.04.2024, 17:27
Хрысціянскі прапаведнік Сергій Мельянец у царкве. Варшава, Польшча. 22 траўня 2022 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Прапаведнік вядомы сваёй антываеннай пазіцыяй і падтрыманнем палітвязняў.
Хрысціянскі прапаведнік, бацька семярых дзяцей Сергій Мельянец з’ехаў з Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».
Хрысціянскі прапаведнік Сергій Мельянец у царкве. Варшава, Польшча. 22 траўня 2022 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
Са звестак ініцыятывы, яго затрымалі ў Менскім гарадскім судзе 19 сакавіка, дзе адбываўся разгляд справы журналіста Ігара Карнея (суд прыгаварыў палітзняволенага да 3 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 3 арт. 3611 КК – «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»).
Адзначаецца, што Сергій Мельянец «прыйшоў на судовае пасяджэнне, каб малітоўна падтрымаць Ігара».
Мужчына адбыў два адміністратыўныя тэрміны агульнай працягласцю 25 содняў.
Раней паведамлялася, што Мельянец быў затрыманы 20 сакавіка, а на наступны дзень арыштаваны на 13 содняў (паводле якога артыкулу КаАП, не вядома). Потым яго арыштавалі яшчэ на 12 содняў.
Мельянец – актыўны карыстальнік сацыяльных сетак, змест якіх дэманструе ягоную антываенную хрысціянскую пазіцыю.
Пасля выбараў 2020 года яго затрымлівалі за бел-чырвона-белыя жалюзі на акне і аштрафавалі.