навіны

Абвінавачваны ў забойстве беларускі ў Варшаве можа пазбегчы турмы

Абвінавачваны ў згвалтаванні і забойстве беларускі ў цэнтры Варшавы. (Фота: srodmiescie.policja.gov.pl)
Абвінавачваны ў згвалтаванні і забойстве беларускі ў цэнтры Варшавы. (Фота: srodmiescie.policja.gov.pl)
podpis źródła zdjęcia

Маладзёна скіруюць на прымусовае лекаванне, калі прызнаюць псіхічна хворым.

Абвінавачваны ў забойстве беларускі Лізаветы ў цэнтры Варшавы Дор’ян С. можа пазбегчы турмы, калі яго прызнаюць псіхічна хворым. Такія тлумачэнні «Белсату» даў прэс-сакратар Акруговай пракуратуры Варшавы Шыман Банна. Ён, зрэшты, падкрэсліў, што вынікаў экспертызы яшчэ няма.
Абвінавачваны ў згвалтаванні і забойстве беларускі ў цэнтры Варшавы. (Фота: srodmiescie.policja.gov.pl)
Абвінавачваны ў згвалтаванні і забойстве беларускі ў цэнтры Варшавы. (Фота: srodmiescie.policja.gov.pl)
«Калі эксперты пастановяць, што ён псіхічна хворы, то будзе толькі хадайніцтва аб ужыванні захадаў утрымання, а потым суд пастановіць, ці змяшчаць яго ў псіхіятрычны шпіталь», – сказаў «Белсату» спікер Акруговай пракуратуры Варшавы Шыман Банна.
У такім выпадку імаверны варыянт, што мужчыну будуць трымаць у больніцы да моманту вылекавання, а потым вызваляць. Прэс-сакратар пракуратуры, зрэшты, адзначыў, што разважаць пра гэта заўчасна, бо вынікаў экспертызы яшчэ няма:
«Мы маем дасведчаных псіхіятраў, аднак нам таксама патрэбны эксперт-сексолаг і псіхолаг. Мы збіраем каманду экспертаў, якія яго абследуюць».
Раней Банна паведаміў «Белсату», што 23-гадовы Дор’ян С., які цяпер пад арыштам у справе аб згвалтаванні і забойстве беларускі, прызнаў віну: «Аднак што да зместу ягоных тлумачэнняў, я не магу раскрыць больш падрабязна ягонай працэсуальнай пазіцыі з увагі на інтарэсы следства».
Маладзёна вінавацяць у забойстве, гвалце і разбоі. Калі яго не прызнаюць псіхічна хворым, яму будзе пагражаць ад 12 гадоў турмы да пажыццёвага зняволення.
Сабраныя доказы дазваляюць не сумнявацца ў тым, што злачынства здзейсніў менавіта ён, сцвярджаюць у пракуратуры.
На 25-гадовую беларуску Лізавету напалі ў цэнтры Варшавы 25 лютага. Злачынца пагражаў дзяўчыне нажом, згвалтаваў яе і намагаўся задушыць. Гіпаксія сталася прычынаю незваротных зменаў у мазгах. 1 сакавіка Лізавета памерла ў шпіталі.
Сцяпан Кубік, Дар’я Форман belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10