навіны

Палітвязня Ігара Аліневіча зноў змяшчалі ў ШІЗА

Анархісты Ігар Аліневіч, Сяргей Раманаў, Дзмітрый Разановіч і Дзмітрый Дубоўскі падчас суда. (Фота: a_partisans / Telegram)
Анархісты Ігар Аліневіч, Сяргей Раманаў, Дзмітрый Разановіч і Дзмітрый Дубоўскі падчас суда. (Фота: a_partisans / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Невядома, колькі часу палітзняволены правёў у штрафным ізалятары.

Telegram-канал анархісцкага руху «Право на восстание» паведамляе, што палітвязня Ігара Аліневіча нядаўна змяшчалі ў штрафны ізалятар.
Анархісты Ігар Аліневіч, Сяргей Раманаў, Дзмітрый Разановіч і Дзмітрый Дубоўскі падчас суда. (Фота: a_partisans / Telegram)
Анархісты Ігар Аліневіч, Сяргей Раманаў, Дзмітрый Разановіч і Дзмітрый Дубоўскі падчас суда. (Фота: a_partisans / Telegram)
Невядома, колькі содняў палітвязень Ігар Аліневіч правёў у ШІЗА. Сёлета адміністрацыя Жодзінскай турмы неаднаразова кідала палітвязня ў штрафны ізалятар.
Ігар Аліневіч – актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі паводле шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынку ДАІ, Дзяржаўнага камітэту экспертызаў у Гомельскай вобласці. У выніку палітвязня засудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Пазней Аліневічу ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10