навіны

Мігрантка, якая прыйшла з Беларусі і нарадзіла каля мяжы, папрасіла прытулку ў Польшчы

Польскія памежнікі дапамагаюць мігрантцы, якая нарадзіла ля мяжы. 16 красавіка 2024 года. (Фота: strazgraniczna.pl)
Польскія памежнікі дапамагаюць мігрантцы, якая нарадзіла ля мяжы. 16 красавіка 2024 года. (Фота: strazgraniczna.pl)
podpis źródła zdjęcia

Жанчына цяпер у больніцы.

Мігрантка, якая, парушыўшы мяжу, прыйшла з Беларусі ў Польшчу і нарадзіла ў лесе, папрасіла прытулку. Жанчына застаецца ў больніцы ў Гайнаўцы. У Памежнай ахове Польшчы ўдакладнілі, што яна грамадзянка Эрытрэі, а не Эфіопіі, як паведамлялася раней.
Польскія памежнікі дапамагаюць мігрантцы, якая нарадзіла ля мяжы. 16 красавіка 2024 года. (Фота: strazgraniczna.pl)
Польскія памежнікі дапамагаюць мігрантцы, якая нарадзіла ля мяжы. 16 красавіка 2024 года. (Фота: strazgraniczna.pl)


,,

«Жанчына з Эрытрэі з нованароджаным дзіцём, якой была нададзеная дапамога на польска-беларускай мяжы, застаецца на тэрыторыі Польшчы і цяпер перабывае ў шпіталі ў Гайнаўцы. Замежніца заявіла аб жаданні хадайнічаць аб абароне ў Польшчы для яе і ейнага дзіцяці», – паведаміла Памежная ахова Польшчы.


Бліжэйшым часам, калі жанчына ачуняе, польскія ўлады пачнуць афіцыйны разгляд яе справы.
16 красавіка мігрантка, якая трапіла ў Польшчу з Беларусі, парушыўшы мяжу, нарадзіла дзяўчынку ў лесе. Памежнікі выклікалі хуткую дапамогу, якая шпіталізавала жанчыну і дзіцяці. Тады паведамлялася, што мігрантка – грамадзянка Эфіопіі.
17–18 красавіка Памежная ахова Польшчы зафіксавала 210 спробаў парушэння мяжы мігрантамі з тэрыторыі Беларусі.
Варшава ўскладае адказнасць за арганізацыю нерэгулярнай міграцыі на беларускія ўлады. У Менску гэта адмаўляюць, сцвярджаючы, што «Еўропа сама іх паклікала». Пры гэтым замежнікі, якія ідуць у Польшчу ў абыход пункту пропуску, парушаюць і беларускую мяжу таксама.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10