У Беларусі ліквідуюць аддзяленне Міжнароднага саюзу лялечных тэатраў
21.04.2024, 22:13
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Лялькі, якіх вырабіла жонка Сяргея Далідовіча Ірына. Варшава, Польшча. 8 лютага 2022. (Фота: КК / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Арганізацыя валодае тытулам «Афіцыйны партнёр ЮНЕСКА».
Справу аб ліквідаванні грамадскага аб’яднаньня «Беларускі цэнтр міжнароднага саюзу дзеячаў тэатру лялек (УНІМА)» будуць разглядаць у Берасцейскім абласным судзе 23 красавіка. Пра гэта паведамляе Pozirk.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Лялькі, якіх вырабіла жонка Сяргея Далідовіча Ірына. Варшава, Польшча. 8 лютага 2022. (Фота: КК / Белсат)
«Беларускі цэнтр міжнароднага саюзу дзеячаў тэатру лялек (УНІМА)» заснаваны ў 1996 годзе. У 1997 годзе быў афіцыйна зарэгістраваны.
Да 2021 года саюзам кіраваў тэатральны дзеяч, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Міхаіл Шавель, які пайшоў з жыцця 13 верасня 2021 года.
Міжнародны саюз лялечных тэатраў (UNIMA) заснаваны ў Празе ў 1929 годзе. Арганізацыя валодае тытулам «Афіцыйны партнёр ЮНЕСКА».
Пасля выбараў 2020 года ўлады ў Беларусі закрылі амаль паўтары тысячы некамерцыйных арганізацыяў.