навіны

Вялікая Брытанія павялічыць падтрыманне Украіны

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рышы Сунак і Уладзімір Зяленскі. (Фота: president.gov.ua)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рышы Сунак і Уладзімір Зяленскі. (Фота: president.gov.ua)
podpis źródła zdjęcia

Плануецца павелічэнне падтрымання Украіны на $ 617 млн.

Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Рышы Сунак абвесціць павелічэнне падтрымання Украіны на 617 мільёнаў долараў падчас візіту ў Польшчу 23 красавіка, піша «Reuters».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рышы Сунак і Уладзімір Зяленскі. (Фота: president.gov.ua)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рышы Сунак і Уладзімір Зяленскі. (Фота: president.gov.ua)
«Абарона Украіны ад жорсткіх амбіцыяў Расеі жыццёва важная для нашае бяспекі і для ўсяе Еўропы. Калі Пуціну дазволяць атрымаць поспех у гэтай агрэсіўнай вайне, ён не спыніцца на польскай мяжы», – гаворыцца ў заяве Сунака.
У пакет дапамогі ўвойдзе абсталяванне, у тым ліку больш за 1600 ударных і зенітных ракетаў і амаль 4 мільёны патронаў для стралковай зброі, каля 400 транспартных сродкаў, 60 лодак і катараў.


,,

«Збройныя сілы Украіны працягваюць адважна змагацца, але ім патрэбнае нашае падтрыманне – і патрэбнае яно цяпер. Сённяшні пакет дапаможа забяспечыць Украіну ўсім неабходным, каб даць адпор Расеі», – сказаў Сунак перад візітам.


З пачатку вайны Вялікая Брытанія актыўна падтрымлівае Украіну. Агульны абʼём вайсковай дапамогі ад Лондану ў гэтым 2024 фінансавым годзе ўжо склаў каля 3,7 мільярдаў долараў.
Актывісты, якія падтрымліваюць Украіну, выйшлі з плакатамі да будынку Капітолію ў Вашынгтоне, у той час як Палата прадстаўнікоў рыхтуецца да галасавання ў пытанні ўхвалення вайсковай дапамогі Украіне, Ізраілю і іншым саюзнікам ЗША. Вашынгтон, ЗША. 20 красавіка 2024 года. (Фота: J. Scott Applewhite / AP Photo / East News)
Вайсковая дапамога ЗША Украіне: ці пераломіць яна хаду вайны? навіны
Напярэдадні Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла пакет дапамогі Украіне на 61 мільярдаў долараў.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10