навіны

У Смаленскай вобласці гарэлі аб’екты паліўна-энергетычнага комплексу пасля атакі дронаў

Як паведамляе тэлеграм-канал «Подслушано Смоленск», гарыць нафтабаза пасля атакі дронаў 24 сакавіка. (Калаж: «Белсат»)
Як паведамляе тэлеграм-канал «Подслушано Смоленск», гарыць нафтабаза пасля атакі дронаў 24 сакавіка. (Калаж: «Белсат»)
podpis źródła zdjęcia

Мясцовыя тэлеграм-каналы паведамляюць пра загаранні ў зоне нафтабазаў.

Губернатар Смаленскай вобласці Васіль Анохін паведаміў пра пажары на абʼектах паліўна-энергетычнага комплексу. Загаранні адбыліся праз атаку дронаў, сцвярджае чыноўнік. Мясцовыя тэлеграм-каналы публікуюць кадры нафтабазы, якая палае.
Як паведамляе тэлеграм-канал «Подслушано Смоленск», гарыць нафтабаза пасля атакі дронаў 24 сакавіка. (Калаж: «Белсат»)
Як паведамляе тэлеграм-канал «Подслушано Смоленск», гарыць нафтабаза пасля атакі дронаў 24 сакавіка. (Калаж: «Белсат»)
«Наш рэгіён ізноў апынуўся пад атакай украінскіх БПЛА. Сілы СПА УС Расеі вядуць барацьбу з паветранымі цэлямі. З усёй імавернасцю, у выніку атакі супраціўніка па цывільных паліўна-энергетычных абʼектах на тэрыторыі Смаленскага і Ярцаўскага раёну адбыліся загаранні. МНС на месцы ліквідуюць наступствы», – напісаў Васіль Анохін ноччу 24 красавіка.
Пацярпелых на месцах здарэнняў няма, удакладніў чыноўнік раніцай.
Тэлеграм-канал «Подслушано Смоленск» публікуе відэа са слупамі полымя. Сцвярджаецца, што гарыць нафтабаза ў Ярцаве.
Таксама паведамляецца пра загаранне на яшчэ адной нафтабазе.
«Першы выбух пачуўся а 3:15 ночы, у зоне нафтавай базы каля вёскі Раздорава (каля 20 км ад Смаленска). Прыкладна праз 15 хвілінаў пачуўся адзін выбух, пасля гэтага ў раёне прамысловага абʼекту зʼявілася зарыва і дым», – піша тэлеграм-канал «SHOT» са спасылкай на мясцовых жыхароў.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10