У Польшчы вылецеў у кювет і ўпаў набок беларускі аўтобус з пасажырамі
24.04.2024, 11:00
Беларускі аўтобус, які трапіў у ДТЗ у Польшчы 24 красавіка 2024 года. (Фота: tygodniksiedlecki.com)
podpis źródła zdjęcia
Пяць чалавек атрымалі лёгкія траўмы.
Беларускі аўтобус вылецеў у кювет, урэзаўся ў дрэва і ўпаў набок непадалёк гораду Седльцэ ў Польшчы. Гэта адбылося 24 красавіка пасля 6-й гадзіны раніцы, паведамляе выданне «Tygodnik Siedlecki».
Беларускі аўтобус, які трапіў у ДТЗ у Польшчы 24 красавіка 2024 года. (Фота: tygodniksiedlecki.com)
У аўтобусе было 15 чалавек. Пяцёра атрымалі траўмы, якія не пагражаюць жыццю, распавёў прадстаўнік прэс-службы Дзяржаўнай пажарнай службы Польшчы Павэл Куліцкі.
Беларускі аўтобус, які трапіў у ДТЗ у Польшчы 24 красавіка 2024 года. (Фота: tygodniksiedlecki.com)
Пажарнікі паднялі аўтобус, каб пасажыры не мерзлі на дварэ.
Беларускі аўтобус, які трапіў у ДТЗ у Польшчы 24 красавіка 2024 года. (Фота: tygodniksiedlecki.com)
Прычыны ДТЗ высвятляюцца.
Месца, дзе беларускі аўтобус трапіў у ДТЗ у Польшчы, 24 красавіка 2024 года. (Фота: tygodniksiedlecki.com)
МЗС Беларусі паведамляе пра семярых пацярпелых, якія трапілі ў шпіталь.