Выбары ў Каардынацыйную раду: з’явілася 13 спісаў. Хто ў іх і што далей?
23.04.2024, 18:16
Грамадскія слуханні прадстаўнікоў АПК у Варшаве (Фота: Ян Лісіцкі / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Агітацыя пачнецца ўжо 25 красавіка, выбары стартуюць 25 траўня і будуць трываць тры дні.
Новы склад Каардынацыйнай рады маюць выбраць праз онлайн-галасаванне 25–27 траўня. Галасаваць прапануюць не за асобаў, а за спісы – як на парламенцкіх выбарах у шэрагу краінаў. У Выбарчую камісію ўжо падалі 13 спісаў, вядомыя нумары 1 у іх.
Грамадскія слуханні прадстаўнікоў АПК у Варшаве (Фота: Ян Лісіцкі / Белсат)
Станам на 23 красавіка падалі 13 спісаў кандыдатаў, прыём заявак ужо спынілі. Пакуль называюць толькі першага чалавека ў спісе і агульную колькасць кандыдатаў у ім. Выбарнік зможа прагаласаваць толькі за адзін з гэтых спісаў, па выніках галасавання выберуць 80 дэлегатаў адпаведна колькасці галасоў за спісы, прахадны парог – 3 % галасоў.
1. «Салідарнасць» – 21 чалавек. Лідары спісу – Георгій Дзмітрук, які называе сябе сустаршынём БХД (тады як БХД на афіцыйным сайце заяўляе, што выключыла яго ў мінулым траўні) і Яўген Вільскі, выканаўца абавязкаў старшыні «Народнай грамады». 2. «Закон і правапарадак» – 20 чалавек. Лідар спісу – Аляксандр Азараў, лідар арганізацыі былых сілавікоў «BYPOL» і былы прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету. 3. «Незалежныя беларусы» – 17 чалавек. Лідар спісу – Максім Шабуцкі, блогер і былы чалец палка Каліноўскага. 4. «Краіна для жыцця» – 17 чалавек. Лідар спісу – Віталь Савюк, кіраўнік руху «Краіна для жыцця». 5. Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» – 47 чалавек. Лідар спісу – Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету і лідар «Народнага антыкрызіснага ўпраўлення», які стварыў кааліцыю з рухам «За свабоду». 6. Блок Пракоп’ева-Ягорава – 35 чалавек. Лідар спісу – Вадзім Пракоп’еў, грамадскі дзеяч, які аб’яднаўся з дзейным спікерам КР Андрэем Ягоравым і прадстаўніком АПК Валерыем Сахашчыкам. 7. «Еўрапейскі выбар» – 37 чалавек. Лідар спісу – Аляксандр Дабравольскі, старэйшы палітычны дарадца офісу Святланы Ціханоўскай. 8. «Воля» – 21 чалавек. Лідар спісу – Вадзім Кабанчук, намеснік камандзіра палка Каліноўскага. 9. «Наша справа» – 14 чалавек. Лідар спісу – Роза Турарбекава, палітолаг і даследчыца, былая выкладчыца БДУ. 10. «За годнасць беларусак» – 10 чалавек. Лідар спісу – Яраслаў Грыгор’еў, былы актывіст БРСМ, які далучыўся да руху «Супраціў». 11. «Моладзевы наступ» – 15 чалавек. Лідар спісу – Лізавета Пракопчык, генеральная сакратарка саюзу моладзевых аб’яднанняў «Рада». 12. «Голас дыяспар – Адзінства па-над межамі» – 13 чалавек. Лідар спісу – Надзея Нортан, лідарка беларускай суполкі ў Сан-Францыска, заснавальніца і першая прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў Амерыкі. 13. «Хопіць баяцца» – 14 чалавек. Лідар спісу – Таццяна Мартынава, блогерка і стваральніца суполкі «Хватит бояться».
Адносна спісу «За годнасць беларусак» вырашылі праверыць адпаведнасць правілам заявак: гендарным квотам і грамадзянству лідара спісу. У спісе ўсе асобы былі пазначаныя як жанчыны з мужчынскімі прозвішчамі, але Выбарчая камісія не мела пэўнасці, што пад жаночымі імёнамі не выступаюць мужчыны. Лідар спісу прынамсі раней прадстаўляўся як грамадзянін Расеі. Былі і іншыя недарэчнасці ў пададзеным спісе.
У ходзе працоўных абмеркаванняў Выбарчая камісія вырашыла, што наяўнасць грамадзянства Беларусі ў лідараў спісу – важны крытэр, але ў шматлікіх беларусаў цяпер пратэрмінаваныя пашпарты, таму да выбараў дапускаюць і людзей з пратэрмінаванымі пашпартамі, і з грамадзянствам іншых краінаў, калі ёсць таксама беларускае грамадзянства. Пытанні былі ў прыватнасці да грамадзянства Кабанчука.
Старшыня Выбарчай камісіі Алена Прыходзька расказала «Белсату», што зараз Выбарчая камісія будзе апрацоўваць атрыманыя спісы. Пакуль на фінальным этапе апрацоўкі чатыры спісы, якія скіравалі даўней, па гэтых спісах пытанняў практычна няма. Але дзевяць спісаў, якія прыслалі 22 красавіка, у апошні дзень прыёму заявак (і некаторыя – у апошнія хвіліны), пакуль на пачатковым этапе разгляду.
Алена Прыходзька. (Фота: Rada.vision)
Усе, хто хацеў паўдзельнічаць у выбарах, падобна, падалі спісы: як адзначыла Прыходзька, па заканчэнні прыёму заявак не было спробаў падаць спіс са спазненнем або пытанняў, ці можна яшчэ паспець. Былі хіба пытанні па карэктаванні заявак.
Пакуль назвалі толькі колькасць спісаў, колькасць людзей у спісах і ініцыятараў спісаў. Уся астатняя інфармацыя, у тым ліку поўны склад спісаў, будзе апублікаваная пасля рашэння аб допуску да выбараў і са згоды ініцыятараў. Пакуль Выбарчая камісія спадзяецца, што да 25 красавіка як мінімум выйдзе на фінальную стадыю ўзгаднення спісаў, а лепш – прыме асноўныя рашэнні і пачне разглядаць скаргі.
25 красавіка мае пачацца агітацыйная кампанія. У палажэнні аб выбарах, адзначыла Прыходзька, не прапісана падрабязна, як менавіта весці агітацыю, а Выбарчая камісія не мае «карных паўнамоцтваў», але калі штосьці здарыцца, гэта будуць разглядаць асобна.
Удзельнікі кожнага выбарчага спісу маюць сваю праграму – гэта было адной з умоваў падачы спісаў. Выбарчая камісія не ацэньвала змест і якасць праграмаў, толькі іх наяўнасць. Таксама не будзе ацэньваць прэзентацыі праграмаў і іх данясенне да выбараў. Гэта на сумленні саміх выбарчых суб’ектаў.
Пакуль спісы не пазначалі палітычныя погляды, не дзяліліся, напрыклад, на левых і правых. Але ўжо цяпер можна зразумець нешта з імёнаў лідараў, адзначае Прыходзька: зразумела, хто будзе гуртавацца, напрыклад, вакол лідараў сацыялістаў і хрысціянскіх дэмакратаў ці вакол саюзніка руху «За свабоду».
,,
«Тыя, хто сочыць за падзеямі ў беларускім дэмакратычным руху агулам, разумеюць, хто гэтыя асобы і якіх поглядаў і палітычных кірункаў яны прытрымліваюцца», – лічыць старшыня Выбарчай камісіі.
Акрамя таго, два спісы – «Закон і правапарадак» Азарава і «Воля» Кабанчука – пазіцыянуюць сябе як парамілітарныя і прадставілі доказы таго, што складаюцца з былых або дзейных сілавікоў ці ваяроў (што, згодна правілам выбараў, змяняе гендарную квоту на карысць мужчынаў).
Прыходзька адзначыла, што спіс «Незалежныя беларусы» Шабуцкага не пазіцыянаваў сябе як парамілітарны і выканаў гендарную квоту ў 40 % жанчын, хоць сам лідар спісу казаў, што ў складзе ёсць вайскоўцы.
Само галасаванне мае адбыцца 25–27 траўня ў онлайн-фармаце. Вынікі выбараў маюць абвясціць 8 чэрвеня, першае паседжанне новага склікання КР плануюць правесці 15 чэрвеня. Галасаваць можна будзе і з Беларусі, і з-за мяжы. За тэхнічны бок выбараў адказная каманда Паўла Лібера, сузаснавальніка праекту «Новая Беларусь». Больш падрабязна пра механізм галасавання КР раскажа 25 красавіка.
Каардынацыйная рада ўжо чакае правакацыяў з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, якія паспрабуюць зламаць захады бяспекі, распрацаваныя камандай Лібера.
,,
«Я заклікаю ўсіх беларусаў ва ўсім свеце, асабліва ўнутры Беларусі, вельмі ўважліва сачыць за тым, якія афіцыйныя каналы мы прэзентавалі, – кажа Прыходзька. – Калі ласка, не карыстайцеся іншымі спасылкамі, не пераходзьце па іншых спасылках, не спрабуйце іншыя праграмы для галасавання, не карыстайцеся ніякімі іншымі чат-ботамі для галасавання, апроч тых, якія будуць выкладзеныя на адпаведным сайце, створаным для выбараў».
Афіцыйны сайт Каардынацыйнай рады – Rada.vision, афіцыйны Telegram-канал – @rada_vision.
Людзям у Беларусі Прыходзька падказвае ідэю: можна ўзяць стары тэлефон, якім не карыстаецеся, галасаваць з яго і затым пачысціць усе лічбавыя сляды. Усё гэта, уключна з галасаваннем, зойме 15–20 хвілінаў, прагназуе старшыня Выбарчай камісіі.
Прадпрымальнік, блогер і вядоўца перадачы «Атмасфера» на «Белсаце» Аляксандр Кныровіч адзначыў цікавую статыстыку: цяпер на 80 месцаў у Каардынацыйнай радзе прэтэндуюць 279 чалавек, а гэта 3,5 чалавека на месца. На мінулых выбарах у лукашэнкаўскую Палату прадстаўнікоў конкурс быў меншы – 2,4 чалавека на месца.
Гэта пры тым, што за ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду рэпрэсіі пагражаюць усім, а за ўдзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў праўладных кандыдатаў не каралі.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.