Супраць Лукашэнкі на чале УНС таемна прагаласавала толькі адна асоба. Ён сказаў, што гэта Качанава
24.04.2024, 20:06
На плошчы Незалежнасці ў Менску прайшоў мітынг на знак падтрымання дзейнага кіраўніка краіны. За некалькі гадзінаў да пачатку ў раёне Дому ўраду зʼявіліся міліцыянты і спецтэхніка. На здымку – Наталля Качанава. 16 жніўня 2020 года. Менск, Беларусь. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
І заявіў, што за пасады не трымаецца, а проста хоча, «каб было добра».
Лукашэнка «сенсацыйна» абраны кіраўніком Усебеларускага народнага сходу. За яго прагаласавалі 1157 дэлегатаў з 1158. Ён сказаў, што адзінаю асобаю, якая выступіла супраць, была старшыня Савету рэспублікі Наталля Качанава, піша выданне «Sputnik». Галасаванне, як заяўлялася, было таемным.
На плошчы Незалежнасці ў Менску прайшоў мітынг на знак падтрымання дзейнага кіраўніка краіны. За некалькі гадзінаў да пачатку ў раёне Дому ўраду зʼявіліся міліцыянты і спецтэхніка. На здымку – Наталля Качанава. 16 жніўня 2020 года. Менск, Беларусь. (Фота: Белсат)
«Не чапляюся я за гэтую пасаду. Ні за адну, ні за другую. Я проста хачу, каб было добра», – заявіў Лукашэнка пасля абрання кіраўніком УНС.
У, як заяўлялася, таемным галасаванні ўзялі ўдзел 1158 дэлегатаў, і толькі адна асоба выступіла супраць Лукашэнкі – ягоная кандыдатура была адзінаю.
,,
«Збольшага, мабыць, тут “ябацькі” і вы не шукайце, хто тут нехта адзін прагаласаваў супраць: я ведаю, хто гэта. Гэта не я, гэта – Качанава», – сказаў палітык.
Намеснікам старшыні Усебеларускага народнага сходу абралі Аляксандра Косінца – колішняга кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта і былога старшыню Віцебскага аблвыканкаму.
Прэзідыум УНС, у якім 13 асобаў, абралі адзінагалосна.
Атрымаўшы новую пасаду, Лукашэнка загаварыў пра свой сыход, што немінуча некалі адбудзецца:
,,
«Я хачу, каб фініш майго палітычнага жыцця быў годным, як і ўсе вы, і каб мы не ўгробілі тое, што стварылі сваімі рукамі. І я пайду на спакой толькі тады, калі вы мне ў нейкай форме скажаце “ўсё”, і калі побач будзе стаяць чалавек, які не здрадзіць, які будзе ісці на барыкады, не баючыся, які не будзе лічыцца ні з чым, нават з уласным жыццём».
Ён таксама сказаў, што «беглым» выдалі мільёны долараў на атаку ў медыях супраць яго і дэлегатаў і заклікаў не слухаць «усялякія размовы» пра тое, што ён і ягоныя дзеці карыстаюцца нечым за дзяржаўны бюджэт, што ён кагосьці «крышуе» ці вывозіць грошы ў арабскія краіны. «Я ніколі не быў варугам», – заявіў палітык.
Эксперты раней казалі «Белсату», што Усебеларускі народны сход беларусаў не рэпрэзентуе, а пасля раптоўнага сыходу Лукашэнкі толькі падалье алею ў агонь і разбалансуе ўладу, якая «апынецца ў канфлікце паміж рознымі інстытутамі»: парламентам, урадам і УНС.