Пры патруляванні мяжы з Беларуссю памёр польскі жаўнер
26.04.2024, 09:09
Польскія вайскоўцы тэрытарыяльнай абароны. (Фота: Wojska Obrony Terytorialnej / Facebook)
podpis źródła zdjęcia
Як адзначаецца, смерць наступіла з натуральных прычынаў.
Падчас нясення службы на польска-беларускай мяжы памёр жаўнер 14-й Заходнепаморскай брыгады тэрытарыяльнай абароны Польшчы. Пра гэта 25 красавіка паведамілі Войскі тэрытарыяльнай абароны.
Польскія вайскоўцы тэрытарыяльнай абароны. (Фота: Wojska Obrony Terytorialnej / Facebook)
Як адзначаецца, смерць наступіла з натуральных прычынаў.
«Падчас патрулявання разам з працаўнікамі Памежнай аховы наш калега раптоўна знепрытомнеў. Нягледзячы на неадкладную рэанімацыю і дастаўку на машыне хуткай дапамогі ў найбліжэйшы шпіталь, з глыбокім жалем паведамляем, што выратаваць жыццё жаўнера не ўдалося», – гаворыцца ў паведамленні.
У ноч з 18 на 19 красавіка ў памежнай зоне на мяжы з Беларуссю адбыўся інцыдэнт, у выніку якога быў паранены жаўнер Збройных сілаў Польшчы. Пешы патруль, які выконваў задачы ў складзе вайскова-аператыўнай групы «Падляшша», закідалі камянямі мігранты з Беларусі.