навіны

«Вёрстка»: пасля вяртання з фронту расейскія вайскоўцы забілі не менш за 107 чалавек

Расейскія вайскоўцы ў вёсцы Бугас Данецкай вобласці, Украіна. 1 сакавіка 2022 года. (Фота: Белсат)
Расейскія вайскоўцы ў вёсцы Бугас Данецкай вобласці, Украіна. 1 сакавіка 2022 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Журналісты падлічылі, колькі расейскія вайскоўцы забілі і скалечылі ў самой Расеі.

Выданне «Вёрстка» паведамляе, што за два гады вайны ад рук расейскіх вайскоўцаў, якія бралі ўдзел у агрэсіі супраць Украіны, у самой Расеі загінулі або атрымалі цяжкія калецтвы больш за дзвесце чалавек.
Расейскія вайскоўцы ў вёсцы Бугас Данецкай вобласці, Украіна. 1 сакавіка 2022 года. (Фота: Белсат)
Расейскія вайскоўцы ў вёсцы Бугас Данецкай вобласці, Украіна. 1 сакавіка 2022 года. (Фота: Белсат)
На аснове адкрытых звестак журналісты падлічылі, што за апошнія два гады як мінімум 107 чалавек загінулі, а яшчэ 100 выжылі, але атрымалі цяжкія калецтвы з-за злачынстваў удзельнікаў вайны ва Украіне, якія вярнуліся ў Расею. Ахвярамі гэтых злачынстваў сталі жыхары 64 рэгіёнаў РФ і непрызнанай Паўднёвай Асеціі.
Як высветліла «Вёрстка», за два гады ўдзельнікі вайны ўчынілі ў Расеі 55 злачынстваў па артыкуле «забойства», у выніку якіх загінулі 76 чалавек. 44 ахвяры на сумленні 36 памілаваных экс-зняволеных, а яшчэ 32 – «на рахунку» 19 добраахвотнікаў і вайскоўцаў.
Акрамя таго, зафіксавана 18 выпадкаў нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў (загінулі 18 чалавек), 9 смяротных ДТЗ з-за парушэння правілаў дарожнага руху (загінулі 11 чалавек). Яшчэ дзве смерці сталі вынікам схілення няпоўнагадовых да ўжывання наркотыкаў.
Пры гэтым у падліках не ўлічваліся злачынствы тых расейскіх вайскоўцаў, чый удзел у агрэсіі супраць Украіны пацвердзіць журналісты не здолелі.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10