Цяпер ужо не толькі беларусы. Што будзе рабіць Еўразвяз з украінцамі і расейцамі без пашпартоў?
30.04.2024, 08:00
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія мужчыны ў чарзе па пашпарты перад зачыненым пашпартным сэрвісам у Варшаве, Польшча. 24 красавіка 2024 года. (Фота: Sergei Gapon / AFP / East News)
podpis źródła zdjęcia
Статус уцекача, «пашпарт дэмакратыі» ці пашпарт Новай Беларусі?
Праблемы з заменай пашпартоў за мяжой цяпер маюць не толькі беларусы. Украіна прыпыніла консульскія паслугі за мяжой мужчынам наборнага ўзросту. Адначасова з’явілася навіна пра поўную забарону на абмен пашпартоў у замежжы для расейцаў. Пазней выявілася, што гэта фэйк, аднак эксперты кажуць, што раней ці пазней такі ўказ у Расеі з’явіцца. Што рабіць дзясяткам тысячаў людзей з трох краінаў, якія неўзабаве рызыкуюць застацца без пашпартоў? Ці можа тут быць прыкладам пашпарт Новай Беларусі? Як будзе развязваць гэтую праблему Еўропа? Разбіраемся з экспертамі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія мужчыны ў чарзе па пашпарты перад зачыненым пашпартным сэрвісам у Варшаве, Польшча. 24 красавіка 2024 года. (Фота: Sergei Gapon / AFP / East News)
23 красавіка 2024 года ўкраінскія консульствы спынілі наданне паслугаў мужчынам наборнага ўзросту – ад 18 да 60 гадоў – без вайсковага білета і абнаўлення звестак у ваенкаматах. Адзіны дакумент, які цяпер можна будзе атрымаць у консульстве, – даведка на вяртанне ва Украіну.
Гэтая захада будзе дзеяць як найменш да таго часу, пакуль не з’явяцца афіцыйныя тлумачэнні Закону аб мабілізацыі. Пакуль невядома, ці абавязкова трэба будзе ехаць ва Украіну, каб абнавіць свае звесткі ў ваенкамаце. Міністр замежных справаў Украіны Дмытро Кулэба гэтак патлумачыў рашэнне Кабінету міністраў: гэта несправядліва, калі адныя ваююць, а другія хочуць перасядзець за мяжой. Навіна выклікала хвалю абурэння сярод украінцаў.
Паводле статыстыкі Еўразвязу, пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, у еўрапейскія краіны выехалі больш за 800 тысяч украінскіх мужчынаў, некаторыя – нелегальна. Колькі з іх могуць быць мабілізаваныя – украінскім уладам невядома.
Польскі віцэ-прэм’ер Владыслаў Касіняк-Камыш заявіў, што Польшча гатовая дапамагчы ўладам Украіны вярнуць мужчынаў наборнага ўзросту, каб яны «выканалі свой грамадзянскі абавязак».
,,
«Я думаю, што многія палякі абураюцца, калі бачаць маладых украінскіх хлопцаў у гатэлях і кавярнях, і чуюць, колькі высілкаў мы павінны прыкласці, каб дапамагаць Украіне», – сказаў польскі чыноўнік.
Дапамогу ў вяртанні ўкраінскіх мужчынаў на радзіму гатовая запэўніць Літва – пра гэта сказаў міністр абароны Лаўрынас Касчунас. Нямеччына, у сваю чаргу, заявіла, што ўкраінскія мужчыны маюць аднолькавы з жанчынамі статус абароны.
Адначасова кіраўнік польскага МУС Марцін Кервіньскі заявіў, што ўкраінцы без пашпартоў атрымаюць у Польшчы часовую абарону, і запэўніў, што краіна не будзе перадаваць украінскаму боку звестак пра ўцекачоў.
Праваабаронцы Украінскага Хельсінкскага камітэту правоў чалавека (УХК) кажуць, што рашэнне аб прыпыненні надання консульскіх паслугаў мужчынам наборнага ўзросту – дыскрымінацыйнае. Паводле выканаўчага дырэктара УХК Аляксандра Паўлічэнкі, чалавеку, які застаецца за мяжою, акрамя паслугаў, трэба консульская абарона і суправаджэнне, адмова ў якіх раўназначная парушэнню права на абарону за мяжою, якую Украіна абавязаная забяспечваць сваім грамадзянам у замежжы.
Украінскі палітолаг Яўген Магда зазначае, што прыпыненне надання консульскіх паслугаў – гэта не закон, а толькі рашэнне Кабінету міністраў, якое сёння ёсць, а заўтра можа быць скасаванае. Паводле эксперта, цяпер варта дачакацца 18 траўня і ўступлення ў сілу Закону аб мабілізацыі, а тады глядзець, што будзе адбывацца.
Асноўная праблема «консульскага» рашэння ў тым, што Украіна не правяла інфармацыйнай кампаніі, якая б растлумачыла, што адбываецца, кажа спадар Яўген.
,,
«За мяжой цяпер жывуць сотні тысяч украінцаў, хтосьці выехаў легальна, хтосьці – не, хтосьці – задоўга да вайны. Праблема ў тым, што іх усіх зачасалі пад адзін грабянец. Акрамя таго, мы, на жаль, падаравалі расейскай прапагандзе нямала нагодаў казаць, што ва Украіне ўсё настолькі кепска, што яна вымушаная выцягваць сваіх грамадзянаў з-за мяжы», – зазначае ўкраінскі палітолаг.
Паводле Яўгена Магды, Украіна зараз можа выправіць сітуацыю, толькі калі прадэманструе справядлівасць у пытаннях мабілізацыі. «Я маю на ўвазе, калі ў Збройных сілах на баявых пазіцыях будуць дзеці і сваякі міністраў, дэпутатаў, палітыкаў», – зазначае эксперт.
На думку палітолага, заявы Касіняка-Камыша і Касчунаса пра дапамогу ў вяртанні ўкраінскіх мужчынаў на радзіму робяцца ў іхных уласных палітычных інтарэсах. Насамрэч жа вялікай колькасці выпадкаў добраахвотнага вяртання мужчынаў, як гэта было ў 2022 годзе, як і вялікай колькасці дэпартацыяў цяпер чакаць не варта. У тым ліку з прычыны таго, што Еўразвяз не высылае людзей ва Украіну нават па рашэнні суда, бо нельга выдаваць туды, дзе ідзе вайна.
Журналіст польскага выдання «Dziennik Gazeta Prawna» Міхал Патоцкі ў каментары «Белсату» кажа, што ў Польшчы няма прававой магчымасці, каб дэпартаваць украінцаў.
,,
«Няма такога закону, які б дазваляў дэпартаваць украінскіх мужчынаў. Яны не парушаюць ніводнага польскага закону, таму Польшча як дзяржава не мае права дэпартаваць нікога назад ва Украіну», – кажа спадар Міхал.
Журналіст зазначае, што калі спыненне надання консульскіх паслугаў украінцам будзе не часовым, а працягнецца далей, гэта створыць праблемы і Польшчы, і іншым краінам, дзе цяпер жывуць украінцы.
«Тут пытанне, ці ўвойдуць украінцы ў тую ж вобласць, дзе цяпер беларусы, якім беларускія консульствы не працягваюць дакументаў. Напэўна, увойдуць. Гэта таксама парадаксальна, што ўкраінцы з сяброўскай нам краіны, свабоднай, дэмакратычнай, у такой жа сітуацыі, як грамадзяне, якія ўцяклі ад рэжыму Лукашэнкі. […] Тут шмат украінцаў жыло да лютага 2022 года, а яшчэ шмат хто з’ехаў легальна, напрыклад, шматдзетныя – дык чаму яны цяпер не могуць звярнуцца ў консульства?» – пытае Патоцкі.
Некалькім расейскім выданням надоечы прыйшоў ліст нібыта ад працаўніка МЗС Расеі са скрыншотамі дакументу, які спыняе наданне консульскіх паслугаў для грамадзянаў за мяжой. Пасля публікацыі гэтай інфармацыю МЗС афіцыйна зняпраўдзіў яе. У сацсетках на гэта адрэагавалі каментарамі кшталту «калі ўлады кажуць не, значыць, указ дакладна будзе», з чым згодныя і эксперты.
,,
«Раней ці пазней гэта будзе, бо мы бачым траекторыю, куды ідзе краіна, – кажа Дзмітрый Гудкоў, адзін з заснавальнікаў Антываеннага камітэту Расеі, былы дэпутат Дзярждумы. – Думаю, такая дыскусія мела месца, проста яны яшчэ не прынялі рашэння. А калі прымуць, дзясяткі і сотні тысячаў людзей могуць застацца без дакументаў у Еўропе і іншых краінах. Таму пытанне выдачы падарожных дакументаў, паводле якіх можна будзе адкрываць рахункі, атрымліваць дазволы на жыхарства, становіцца прыярытэтным».
Паводле розных ацэнак, за час поўнамаштабнай вайны ва Украіне Расею пакінулі ад 800 тысяч да аднаго мільёна чалавек. Значная частка з іх пацярпелі ад рэпрэсіяў на радзіме і адкрыта выказвалі сваю антываенную пазіцыю, таму для іх вяртанне дамоў па дакументы можа быць небяспечным. Для мужчынаў існуе таксама дадатковая рызыка, акрамя крымінальных справаў – мабілізацыя.
Легалізавацца ў Еўропе расейцам пасля ўварвання Расеі ва Украіну таксама няпроста – шмат краінаў сур’ёзна ўскладніла ці амаль спыніла выдачу візаў і дазволаў на жыхарства для расейцаў або цалкам перастала іх выдаваць, як Польшча ці балтыйскія краіны.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Падкантрольны Расеі Луганск, Украіна. 22 верасня 2022 года. (Фота: AP Photo / East News)
Пакуль адзінымі еўрапейскімі краінамі, гатовымі падтрымліваць расейскіх палітычных эмігрантаў, выдаваць ім статус уцекачоў і праязныя дакументы, застаюцца Францыя і Нямеччына. Нямеччына выдае эрзац-пашпарт, Францыя – лесэ-пасэ. Эрзац-пашпарты Нямеччына выдае даволі рэдка. Першымі расейскімі актывістамі, якія іх атрымалі, былі журналісты «DOXA», асуджаныя ў крымінальнай справе.
Еўрапарламент прызнаў Уладзіміра Пуціна нелегітымным – 25 красавіка гэты орган прыняў рэзалюцыю «Аб недэмакратычных прэзідэнцкіх выбарах у Расеі і іх незаконным правядзенні на акупаваных тэрыторыях». У рэзалюцыі ўтрымліваецца заклік да краінаў Еўразвязу падрыхтавацца да сітуацыі, калі Расея ўслед за Беларуссю спыніць выдачу пашпартоў у сваіх консульствах.
У гэтым выпадку краінам давядзецца прызнаваць расейцаў, у якіх скончацца пашпарты, асобамі без грамадзянства і афармляць для іх праязныя дакументы, прадугледжаныя артыкулам 28 Канвенцыі ААН аб статусе асобаў без грамадзянства, гаворыцца ў рэзалюцыі. Таксама Еўрапарламент заклікае спрасціць расейскім дысідэнтам у ЕЗ рэгістрацыю арганізацыяў, адкрыццё банкаўскіх рахункаў і іншыя адміністрацыйныя працэдуры, якія дазволяць ім працягваць працу ў выгнанні.
На думку Дзмітрыя Гудкова, Еўропе трэба абавязкова ўжо цяпер шукаць нейкага развязання. Самі ж расейскія эксперты-эмігранты цяпер пачынаюць вывучэнне таго, дзе якія пашпарты і спосабы легалізацыі ёсць, на што можна прэтэндаваць расейцам, і якія шляхі выйсця з сітуацыі можна прапанаваць Еўропе.
,,
«Напэўна, ужо ўвосень мы зробім даклад на гэтую тэму, – кажа Гудкоў. – З часоў Нансэнаўскага пашпарта ў Еўропе шмат змянілася, цяпер недзе выдаюць пашпарт уцекача, замежніка, недзе ўвогуле нічога няма. Была прапанова камісара Міжнароднага суда ААН стварыць так званы пашпарт дэмакратыі не толькі для расейцаў, але і для беларусаў і ўсіх, хто апынуўся ў такой сітуацыі».
Паводле палітыка, расейцам можна браць за прыклад і праект пашпарта Новай Беларусі, але ён пакуль не створаны і не працуе, таму цяпер цяжка пра гэта гаварыць.
«Я думаю, што дамагацца прызнання нейкага асобнага расейскага пашпарта – вельмі складаная гісторыя, але, магчыма, удасца ўзяць нейкі еўрапейскі механізм, які ўжо існуе, і распаўсюдзіць яго на іншыя краіны», – зазначае расейскі палітык.
А пакуль указ не прыняты, Дзмітрый Гудкоў раіць расейцам рабіць два замежныя пашпарты, што дазволена законам. Тым жа, у каго ўжо ёсць два пашпарты, але яны заканчваюцца ў найбліжэйшыя тры-чатыры гады, варта ўжо цяпер хоць адзін з іх замяніць на новы, дзесяцігадовы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Andrej Isakovic / AFP / East News)
«Можна сказаць, што ты яго згубіў ці штосьці такое, і атрымаць новы пашпарт. Такім чынам у цябе хоць на найбліжэйшыя дзесяць гадоў будзе дзейны праязны дакумент», – кажа наш суразмоўца.
Беларусы летась сталіся першапраходцамі ў пошуках шляхоў легалізацыі ў замежжы без магчымасці працягнуць свой нацыянальны пашпарт пасля выхаду так званага консульскага ўказу Лукашэнкі № 278. Яшчэ да ўступлення ў сілу гэтага дакументу беларускія дэмакратычныя сілы прапанавалі ідэю пашпарта Новай Беларусі. Пасля забароны консульскіх паслугаў за мяжой праект набыў асаблівую актуальнасць. Ужо ў сакавіку беларусам абяцалі паказаць узоры дакументу, але тэрміны ссунуліся.
Што на гэты момант чуваць пра пашпарт Новай Беларусі, на які расейцы цяпер глядзяць як на магчымы ўзор развязання пытанняў легалізацыі? Са словаў прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету ў міжнародных справах Валера Кавалеўскага, цяпер ідзе завяршальны этап фармавання каманды – вядуцца перамовы са спецыялістамі, якія змогуць узначаліць орган выдачы пашпартоў.
,,
«Гэта самае галоўнае месца для вырашэння практычных, тэхнічных пытанняў: ад зацвярджэння дызайну і перадачы пашпарта ў друк да працэдураў верыфікацыі людзей, вызначэння, як мы прымаем дакументы, на якіх падставах, – кажа Валер Кавалеўскі. – Друк, выдача дакументаў, захаванне звестак – адказная задача органу выдачы. На жаль, у нас яна займае больш часу, чым нам хацелася б, але цяпер ужо, здаецца, мы падыходзім даволі блізка да вырашэння гэтай задачы».
З украінскай сітуацыяй у нас вельмі розныя кантэксты, зазначае намеснік Святланы Ціханоўскай, таму прыпыненне консульскіх паслугаў украінцам за мяжой не мусіць неяк паўплываць на беларусаў.
«Мы разумеем логіку дзеянняў украінскіх уладаў, тое, чаго яны хочуць дамагчыся. Краіна жыве ў стане вайны, і ім трэба вырашаць гэтую праблему. І гэта доўг і абавязак грамадзянаў – абараняць сваю краіну. Таму я не бачу, каб гэта мела наўпроставае дачыненне да нашай сітуацыі», – кажа палітык.
Датычна таго, што Расея можа пайсці тым жа шляхам і забараніць выдачу пашпартоў за мяжой, спадар Валер зазначае, што мы не першы раз бачым, як рэжым Лукашэнкі становіцца «лабараторыяй найгоршых дыктатарскіх практык, якія пасля падхопліваюцца рэжымам Пуціна».
,,
«Таму калі расейцы пойдуць нашым шляхам і будуць ствараць падобны дакумент, гэта ў пэўным сэнсе ўзмацніць нашыя пазіцыі, але не нашкодзіць. Гэта будзе пацвярджэннем таго, што падобныя практыкі дыктатарскіх рэжымаў трэба спыняць, і ў гэтым сэнсе нацыянальны пашпарт Беларусі новага ўзору будзе адэкватным і эфектыўным адказам на гэтую праблему», – кажа прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету.
Нейкі супольны дакумент, які мог бы выдавацца беларускім і расейскім уцекачам ад рэпрэсіяў, Аб’яднаны пераходны кабінет не разглядае як кірунак сваёй дзейнасці, зазначае Валер Кавалеўскі.
«Гэта зноў можа вярнуць нас у тую парадыгму, што мы дзве краіны, аб’яднаныя ў нейкіх фармаваннях. Мы, наадварот, хочам ад гэтага адштурхнуцца і падкрэсліваем гэтым пашпартам, што мы частка еўрапейскай сям’і, а не Саюзнай дзяржавы з Расеяй. Гэта стратэгічны геапалітычны выбар, і мы будзем ім кіравацца і ў пашпартным праекце таксама», – рэзюмуе палітык.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.