«Кіберпартызаны» стварылі бот, што распазнае чэкістаў паводле фотаздымку
26.04.2024, 10:48
Намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак (Скрыншот: ONT TV Channel / Youtube)
podpis źródła zdjęcia
«Самы маштабны правал агентуры РБ».
У боце-дэананімайзары «Вока Змагара» з’явіліся звесткі пра больш як 8600 супрацоўнікаў Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Пра гэта паведамілі беларускія «Кіберпартызаны».
Намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак (Скрыншот: ONT TV Channel / Youtube)
У базе «Вока Змагара» ёсць звесткі пра больш як 8600 супрацоўнікаў КДБ – як цяперашніх, так і былых, розных пасадаў.
Беларусы Польшчы ў красавіку, меркавана, выкрылі чарговага сакрэтнага працаўніка КДБ. Вячаслаў Галагуцкі прадстаўляўся як удзельнік пратэстаў, якога неаднаразова затрымлівалі ўлады, а сам, магчыма, выконваў заданні спецслужбаў.