Цана квадратнага метра жытла ў Беларусі за год вырасла на чвэрць
27.04.2024, 13:55
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Кот ў акне. Дзісна, Мёрскі раён, Беларусь. 31 ліпеня 2022 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Чым выкліканы рост цэнаў пры змяншэнні насельніцтва краіны на цэлы Ваўкавыск, не тлумачаць.
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, цана жытла ў Беларусі ў I квартале 2024 года склала ў сярэднім 3012,1 рубля за м² – на 588 рублёў больш, чым у I квартале 2023-га.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Кот ў акне. Дзісна, Мёрскі раён, Беларусь. 31 ліпеня 2022 года. (Фота: Белсат)
На першасным рынку (новыя кватэры і дамы) цэны выраслі толькі на 12,9 %, тады як на другасным (перапродаж) – на 24,8 %. Найбольш падаражалі трохпакаёвыя кватэры на другасным рынку: на 27,6 %.
Сярэднія цэны, паводле Белстату, цяпер такія:
Чым выкліканы рост цэнаў пры змяншэнні насельніцтва краіны на цэлы Ваўкавыск, Белстат не тлумачыць. Але за I квартал 2024 года новага жытла ўвялі на 10,2 % менш, чым годам раней, а плошча новага жытла для тых, хто стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў, скарацілася на 30,4 %. Затое павялічылася ў 2,7 раза плошча арэнднага жытла.