навіны

Вырашэнне праблем па-беларуску: дамы-інтэрнаты пераназавуць у «сацыяльныя пансіянаты»

Жанчыны сталага веку адпачываюць на лаўцы. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года. (Фота: Белсат)
Жанчыны сталага веку адпачываюць на лаўцы. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

У краіне з 1 ліпеня ўступіць у сілу закон «Аб сацыяльным абслугоўванні».

У краіне з 1 ліпеня ўступіць у сілу закон «Аб сацыяльным абслугоўванні». Пра змяненні, якія ўвядзе новы закон, агенству «Менск-Навіны» расказаў старшыня камітэту працы, сацыяльнай занятасці і сацыяльнай абароны Менскага гарадскога выканаўчага камітэту Пятро Шуцько.
Жанчыны сталага веку адпачываюць на лаўцы. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года. (Фота: Белсат)
Жанчыны сталага веку адпачываюць на лаўцы. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года. (Фота: Белсат)
На думку чыноўніка, дом-інтэрнат цяпер і 25 гадоў таму – гэта дзве абсалютна розныя ўстановы. Бо акрамя кругласутачнага догляду, харчавання, медычнага абслугоўвання, у стацыянарных установах прадугледжаны розныя віды рэабілітацыі – медычная, сацыяльная, працоўная. У іх структуры працуюць аддзяленні дзённага знаходжання, сацыяльнай рэабілітацыі (абілітацыі), суправаджальнага пражывання.
«Разам з тым да самога словазлучэння «дом-інтэрнат» у грамадстве захавалася негатыўнае стаўленне. Каб змяніць сітуацыю, мы адыходзім ад старых назваў і пераназываем дамы-інтэрнаты ў сацыяльныя пансіянаты», – дадаў Шуцько.
Змены закрануць усе стацыянарныя ўстановы гораду – дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў, для дзяцей-інвалідаў, а таксама псіханеўралагічнага профілю.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10