Акцыя пратэсту 13 верасня ў Берасці, пасля якой распачалася «карагодная справа». Скрыншот з відэа МУСа
podpis źródła zdjęcia
На дадзены момант вядома ўжо пра 137 чалавек, каго асудзілі па «карагоднай справе».
Суд Берасцейскага раёну разгледзеў крымінальную справу супраць Ксеніі Турубчук і Дзмітрыя Мірашнічэнкі, якіх вінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Берасці 13 верасня 2020 года. Пра гэта паведамляе «Берасцейская Вясна».
Акцыя пратэсту 13 верасня ў Берасці, пасля якой распачалася «карагодная справа». Скрыншот з відэа МУСа
За ўдзел у акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года Ксенію Турубчук і Дзмітрыя Мірашнічэнку асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі»). Справу разглядала суддзя Алена Круковіч.
Такім чынам, на дадзены момант вядома ўжо пра 137 чалавек, каго асудзілі па «карагоднай справе» паводле крымінальнага артыкулу.
Нагадаем, 13 верасня 2020 года ў Берасці пратэстоўцы прайшліся маршам па горадзе, спыніліся на праезнай частцы на скрыжаванні бульвараў і праспекта Машэрава, стаялі там і спявалі песні, частка вадзіла карагод. Сілавікі разагналі акцыю, упершыню ў гісторыі Берасця ўжыўшы для гэтых мэтаў вадамёт. Многіх пратэстоўцаў спачатку асудзілі паводле КаАП, але потым распачалі справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».