навіны

У NATO папярэдзілі, што Украіну не запросяць у Альянс на ліпеньскім саміце

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг побач з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім падчас іх сумеснай прэс-канферэнцыі ў Кіеве, Украіна. 29 красавіка 2024 года. (Фота: Roman Pilipey / AFP / East News)

podpis źródła zdjęcia

Енс Стольтэнбэрг не чакае, каб чальцы арганізацыі дасягнулі кансэнсусу па гэтым пытанні.

Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг падчас візіту ў Кіеў заявіў, што не чакае, каб чальцы Альянсу да ліпеньскага саміту ў Вашынгтоне дасягнулі кансэнсусу наконт запрашэння Украіны. Пра гэта паведамляе «Українська правда».
Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг побач з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім падчас іх сумеснай прэс-канферэнцыі ў Кіеве, Украіна. 29 красавіка 2024 года. (Фота: Roman Pilipey / AFP / East News)
Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг побач з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім падчас іх сумеснай прэс-канферэнцыі ў Кіеве, Украіна. 29 красавіка 2024 года. (Фота: Roman Pilipey / AFP / East News)
Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг распавёў, што абмяркоўваў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім рыхтаванне да саміту ў Вашынгтоне і чакае, што ўкраінскі лідар будзе асабіста там прысутнічаць.
Стольтэнбэрг падкрэсліў, што месца Украіны – у NATO, і аднойчы яна стане чальцом арганізацыі. Аднак не варта разлічваць, што Украіна атрымае запрашэнне ў Альянс у Вашынгтоне.

,,

«Саюзнікі сапраўды вераць, што заслужанае месца Украіны – у NATO. Каб гэтак пастанавіць, нам трэба згода ўсіх саюзнікаў, нам патрэбны кансэнсус, а не большасць, то бок трэба згода ўсіх 32 чальцоў. І я не чакаю, што мы атрымаем такую згоду да саміту ў ліпені.

Але я лічу, што мы зможам прадэманстраваць, як набліжаем Украіну яшчэ бліжэй да сяброўства і хочам як мага хутчэй дасягнуць таго дня, калі Украіна далучыцца да нас як паўнапраўны чалец», – заявіў Стольтэнбэрг.
Паводле ягоных словаў, прадаўжаецца праца для забеспячэння ўзаемасумяшчальнасці Украіны і NATO, адпаведнасці стандартам Альянсу, каб аднойчы, калі «будуць выкананыя палітычныя ўмовы, Украіна магла стаць чальцом неадкладна».
Вільня, Літва. 12 ліпеня 2023 года. (Фота: Javad Parsa / Ritzau Scanpix Norway / Forum)
Карацей, але не хутчэй. Што азначаюць віленскія пастановы NATO наконт Украіны навіны
Уладзімір Зяленскі паведаміў, што яны са Стольтэнбэргам у Кіеве абмяркоўвалі, сярод іншага, ідэю стварэння спецыяльнага фонду NATO для падтрымання Украіны аб’ёмам 100 млрд еўраў тэрмінам на пяць гадоў.
Нагадаем, на саміце ў Вільні ў ліпені 2023 года пастанова NATO наконт уваходу Украіны ў арганізацыю атрымалася кампраміснаю: замест афіцыйнага запрашэння Кіеву, на якое разлічвала адміністрацыя Зяленскага, Украіне быў паабяцаны скарочаны шлях да Альянсу ў будучыні.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10