Экс-прэм’ер мяркуе, што Беларусь цяпер перажывае паваротны момант у сваёй гісторыі.

,,«Я лічу, трагедыя ў тым, што ён, імаверна, стане яшчэ больш рэпрэсіўным. Ён паспрабуе выкараніць беларускую моўную культуру, нацыянальнае пачуццё, таму што гэта вельмі важна. Мова і культура – гэта наймацнейшае. Самае магутнае, з чым яму давядзецца сутыкнуцца, – і гэта тое, што не дае Пуціну перамагчы ва Украіне. Гэта пачуццё людзей, што ў рэшце рэшт гэта іх краіна», – падкрэсліў ён.
,,«Пытанне ў тым, ці будзе Беларусь паглынутая Расейскай імперыяй і тыраніяй Крамля ці ваша краіна выбера іншы шлях. А можа быць, Беларусь зможа далучыцца да Еўропы і дасягнуць дэмакратыі. У рэшце рэшт, вы суседнічаеце з краінамі Балтыі, з Украінай».
,,«Я думаю, што вельмі важна, што Пуцін не змог уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны так, як ён спадзяваўся. Я падазраю, што ён ведае, што насамрэч многія беларусы на баку Украіны, яны лічаць, што не варта тэрарызаваць краіну толькі таму, што яна сама выбірае свой лёс, хоча абіраць сваіх лідараў і мець сваю дэмакратыю», – падкрэсліў экс-прэмʼер.