навіны

За забойства і не толькі. СК Беларусі завёў тры крымінальныя справы на ўлады Польшчы, Літвы і Латвіі

Мигранты у деревни Гжибовщизна в Подляском воеводстве в Польше, миграционный кризис (Фота: Белсат)
Мигранты у деревни Гжибовщизна в Подляском воеводстве в Польше, миграционный кризис (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Дзеянні службовых асобаў суседніх краінаў кваліфікуюць паводле пяці артыкулаў.

Следчы камітэт Беларусі расследуе тры крымінальныя справы ў дачыненні кіраўніцтва Польшчы, Літвы і Латвіі, паведамляе аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.
Мигранты у деревни Гжибовщизна в Подляском воеводстве в Польше, миграционный кризис (Фота: Белсат)
Мигранты у деревни Гжибовщизна в Подляском воеводстве в Польше, миграционный кризис (Фота: Белсат)
На падставе характару злачынстваў дзеянні службовых асобаў кваліфікавалі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі: прапаганда вайны, злачынствы супраць бяспекі чалавецтва, наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, пакіданне ў небяспецы і забойства.
Крымінальныя справы завялі ў сувязі з сітуацыяй з уцекачамі на мяжы Беларусі і гэтых дзяржаваў.
Як паведамляе СК, пацярпелымі ў крымінальнай справе ў дачыненні службовых асобаў Польшчы праходзяць 166 замежных грамадзянаў, якія праязджалі транзітам праз Беларусь у краіны ЕЗ. У дачыненні Латвіі выяўлена 38 пацярпелых, а ў літоўскай справе – 36 чалавек. Некаторыя з іх загінулі, астатнія атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.
«Найбольшая колькасць пацярпелых – гэта выхадцы з Іраку, Ірану, Афганістану, Індыі, Сірыі і дзяржаваў Афрыканскага кантыненту», – удакладняюць у Следчым камітэце.
Ведамства заяўляе, што пры выяўленні целаў каля межаў з Літвой, Польшчай і Латвіяй «на месцы здарэння ёсць сляды, якія сведчаць аб валачэнні, а наяўнасць целаў іншаземцаў паблізу брамаў, прызначаных для міграцыі жывёлы, сведчыць аб тым, што іх проста перакінулі з сумежных тэрыторыяў».
Міграцыйны крызіс быў штучна створаны рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Крызіс пачаўся ў канцы вясны 2021 года. Адпраўным пунктам стаўся скандал з захопам самалёта «Ryanair», які пацягнуў за сабою маштабныя абмежавальныя захады з боку Еўразвязу, у тым ліку ўвядзенне сектаральных санкцыяў. У гэтай сітуацыі рэжым Аляксандра Лукашэнкі даў зразумець, што разглядае міграцыйнае пытанне як механізм для шантажу Еўразвязу і помсты за санкцыі.
Польска-беларуская мяжа (Фота: Straż Graniczna / X.com)

Польскія памежнікі паказалі, як мігранты з беларускага боку шукаюць спосабы перайсці мяжу

навіны
Польскія, літоўскія і латышскія памежнікі неаднаразова дэманстравалі відэа (напрыклад, такое), як іхныя беларускія калегі не толькі не перашкаджаюць парушаць закон, але і спрыяюць пераходу мяжы незаконным шляхам. Журналісты ж не раз даказвалі, што на нелегальнай міграцыі зарабляюць беларускія кампаніі, у тым ліку блізкія да атачэння Лукашэнкі.
Ася Саковіч belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10