навіны

Расейскае войска працягвае тэрарызаваць Харкаў: у выніку чарговай атакі пацярпелі 4 асобы

Пажар у выніку падзення абломкаў расейскага беспілотніка. Украіна, Харкаў. 4 траўня 2024 года. (Фота: suspilne_kharkiv / Telegram)
Пажар у выніку падзення абломкаў расейскага беспілотніка. Украіна, Харкаў. 4 траўня 2024 года. (Фота: suspilne_kharkiv / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Горад атакавалі беспілотнікі.

У ноч на суботу Расея атакавала Харкаў беспілотнікамі. Усе яны былі збітыя, паведамляюць Паветраныя сілы ЗСУ, аднак праз падзенне абломкаў здарылася некалькі пажараў. У выніку ўдару пацярпелі 4 асобы, праінфармаваў кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Сынегубаў.
Пажар у выніку падзення абломкаў расейскага беспілотніка. Украіна, Харкаў. 4 траўня 2024 года. (Фота: suspilne_kharkiv / Telegram)
Пажар у выніку падзення абломкаў расейскага беспілотніка. Украіна, Харкаў. 4 траўня 2024 года. (Фота: suspilne_kharkiv / Telegram)
Паветраную трывогу абвесцілі ў Харкаве позна ўвечары 3 траўня. Расейскія вайскоўцы запусцілі дзве групы беспілотнікаў з тэрыторыі Белгародскай вобласці.
Кіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сынегубаў напісаў у сваім Telegram-канале, што ў выніку атакі пацярпелі 4 асобы, у тым ліку 14-гадовая дзяўчынка. Яе і адну жанчыну шпіталізавалі. Яшчэ двум жанчынам дапамаглі на месцы.
Праз падзенне абломкаў у горадзе загарэліся некалькі аб’ектаў цывільнай інфраструктуры.
Паветраныя сілы ЗСУ паведамілі, што ў ноч на суботу ў Харкаўскай і Днепрапятроўскай вобласці былі знішчаныя ўсе 13 дронаў-камікадзэ «Shahed», якімі атакавала Расея.
Таксама з Белгародскай вобласці запусцілі 4 зенітныя ракеты С-300 – пра перахопліванне гэтых цэляў інфармацыі няма.
Пажар у выніку падзення абломкаў расейскага беспілотніка. Украіна, Харкаў. 4 траўня 2024 года. (Фота: suspilne_kharkiv / Telegram)
Пажар у выніку падзення абломкаў расейскага беспілотніка. Украіна, Харкаў. 4 траўня 2024 года. (Фота: suspilne_kharkiv / Telegram)
Напачатку красавіка выданне «The Economist» напісала, што Расея хоча зрабіць з Харкава «шэрую зону», непрыдатную для пражывання, і рыхтуецца да штурму гораду.
3 траўня прадстаўнік ГУР Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі заявіў, што расейскае войска плануе наступ на Харкаўскую і Сумскую вобласці. Атака можа пачацца напрыканцы траўня або напачатку чэрвеня.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Акцыя «Не маўчы. Палон забівае» у падтрымку палонных абаронцаў «Азоўсталі», усіх палонных і зніклых без вестак у Кіеве, Украіна. 14 красавіка 2024 года. (Фота: Уладзіслаў Максіменка / Белсат)
Сітуацыя ва Украіне: поўная ініцыятыва расейцаў на ўсходзе краіны навіны
На мяжы з Харкаўскай вобласцю, паводле Скібіцкага, сфармаваная групоўка з 35 тысячаў расейскіх вайскоўцаў, імаверна, яе павялічаць да 50–70 тысячаў. Аднак усё адно рэсурсаў на захоп буйнога гораду ў агрэсара бракуе, упэўнены прадстаўнік ГУР.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10