навіны

У Беларусі ствараюць праграму для продажу квіткоў на маршруткі

Маршрутная таксоўка ў Менску, Беларусь. 9 сакавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
Маршрутная таксоўка ў Менску, Беларусь. 9 сакавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Плануецца стварыць агульную базу ўсіх міжгародніх, прыгарадных і гарадскіх маршрутаў.

У Беларусі ствараюць адзіную дзяржаўную платформу продажу квіткоў у маршрутных таксоўках. Меркаваны тэрмін рэалізацыі праекту – 2025 год. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Юрый Супрановіч.
Маршрутная таксоўка ў Менску, Беларусь. 9 сакавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
Маршрутная таксоўка ў Менску, Беларусь. 9 сакавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
Плануецца стварыць агульную базу ўсіх міжгародніх, прыгарадных і гарадскіх маршрутаў з дакладным раскладам і адсочваннем вольных месцаў. Пасажыр зможа замовіць і аплаціць паездку онлайн у любы час. Рахунак – у смартфоне. Падаткі – у бюджэце.
«Мы нацэленыя на павышэнне ўзаемадзеяння нашых службаў з аператарамі перавозу пасажыраў. На гэты момант узнікаюць рознагалоссі ў сувязі з адсутнасцю агульнай метадалогіі працэсу», – сказаў Юрый Супрановіч. Паводле яго, прыкладанне дазволіць вывучаць актуальнасць плыні пасажыраў, прымаць аператыўныя захады для змянення маршрутнай сеткі.
Ці дапаможа праграма ўладам адсочваць перасоўванні канкрэтных грамадзянаў, не ўдакладняецца.
Згодна з Указам № 32 аб аўтамабільных перавозах пасажыраў, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 студзеня, перавознік і аўтамабіль маюць быць залучаныя ў адмысловы рэестр. Калі перавозніка ў базе няма, то ён працуе нелегальна. Гэта дазваляе сканфіскаваць транспарт у даход дзяржавы, апавёў Андрэй Гладкі. Вярнуць аўтамабіль, выплаціўшы штраф, не ўдасца. Гэта датычыць і маршрутак, і таксовак.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10