На торфабрыкетным заводзе ў Салігорскім раёне адбыўся пажар
05.05.2024, 13:11
Пажар на Старобінскім торфабрыкетным заводзе. (Фота: скрыншот з відэа / МЧС Беларуси / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
На ліквідацыі пажара было задзейнічана восем аўтацыстэрнаў.
Раніцай 5 траўня ў адміністратыўным будынку Старобінскага торфабрыкетнага завода адбыўся пажар. На месцы працуюць пажарныя разлікі.
Пажар на Старобінскім торфабрыкетным заводзе. (Фота: скрыншот з відэа / МЧС Беларуси / Telegram)
Як паведамляе МНС, на месцы працуе восем аўтацыстэрнаў, аўталесвіца і штаб. Да ліквідацыі пажара прыцягнутая добраахвотная пажарная каманда прадпрыемства.
Паводле інфармацыі прэс-службы МНС, пацярпелых на пажары няма.
Аб прычынах узнікнення пажару пакуль не паведамляецца.