Расея ўчыніла трэцюю за содні паветраную атаку на Харкаў
04.05.2024, 23:36
Ратаўнікі ліквідуюць пажар пасля ракетнага ўдару па Харкаву ўдзень 4 траўня. (Фота: mvs_ukraine / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Увечары ў горадзе зноў прагрымеў выбух.
Расейская армія працягвае тэрарызаваць Харкаў: увечары 4 траўня горад зазнаў чарговы паветраны ўдар – ужо трэці за апошнія содні.
Ратаўнікі ліквідуюць пажар пасля ракетнага ўдару па Харкаву ўдзень 4 траўня. (Фота: mvs_ukraine / Telegram)
,,
«Акупанты зноў ударылі па Харкаву», – паведаміў увечары 4 траўня кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сынегубаў.
Паветраныя сілы ЗСУ раней заявілі пра пагрозу выкарыстання балістычнага ўзбраення з усходу.
«Суспільне» паведамляе, што ў Харкаве прагрымеў выбух. Пакуль пра пацярпелых і разбурэнні нічога не паведамляецца.
Гэта ўжо трэці ўдар па Харкаву за апошнія содні. У ноч на 4 траўня расейцы атакавалі горад беспілотнікам: у выніку пацярпелі 4 асобы.
Удзень агрэсар ударыў ракетаю па цывільнаму прадпрыемству, дзе распачаўся буйны пажар. Шасцёра чалавек атрымалі раненні. Таксама былі зафіксаваны «прылёты» кіраваных авіяцыйных бомбаў.