навіны

Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Вялікаднем: «Наша моц – у святле і веры»

Святлана Ціханўская віншуе беларусаў з Вялікаднем. (Фота: скрыншот з відэа / Светлана Тихановская / Telegram)
Святлана Ціханўская віншуе беларусаў з Вялікаднем. (Фота: скрыншот з відэа / Светлана Тихановская / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

«Бог дае нам сілу і веру годна прайсці наш шлях».

5 траўня праваслаўныя беларусы адзначаюць Вялікдзень. Лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская павіншавала ўсіх, хто адзначае гэтае свята, і нагадала пра тое, што Ісус Хрыстос таксама цярпеў за праўду, як і многія беларусы, якія знаходзяцца за кратамі або не могуць вярнуцца на радзіму з-за палітычнага пераследу.
Святлана Ціханўская віншуе беларусаў з Вялікаднем. (Фота: скрыншот з відэа / Светлана Тихановская / Telegram)
Святлана Ціханўская віншуе беларусаў з Вялікаднем. (Фота: скрыншот з відэа / Светлана Тихановская / Telegram)
«Вялікдзень – гэта свята, якое мы звычайна праводзім у коле сям’і. Чакаем сваякоў у госці, гуляем у біткі, едзем у свае вёскі да бабуль і дзядуляў – есці самыя смачныя ва ўсім свеце паскі», – адзначыла Святлана Ціханоўская ў сваім віншаванні.
Пры гэтым беларуская лідарка нагадала, што шматлікія беларусы не могуць быць побач з роднымі ў гэты дзень. Нявінныя людзі сядзяць у турмах, церпяць пераслед і катаванні, а сотні тысячаў беларусаў вымушаныя жыць у розных краінах – без магчымасці вярнуцца дадому, каб абняць родных на Вялікдзень. Без магчымасці прыехаць на Радаўніцу, каб ушанаваць памяць тых, хто не з намі.
«Мы з вамі праходзім праз час выпрабаванняў. Давайце не забываць, што Ісус Хрыстос таксама цярпеў за праўду. Ён зазнаў паклёп і здраду за словы, якія не жадалі чуць тыя, хто знаходзіліся ва ўладзе. Ён і яго бацькі пакінуць родную зямлю, ратуючыся ад злосці Ірада. Ён зведаў абразы, збіццё, турму і ўрэшце пакутлівую смерць. Але прайшло тры дні, і Гасподзь уваскрос, перамогшы саму смерць. І гэтая ахвяра была прынесеная дзеля людзей, дзеля кожнага з нас.


,,

І сёння, калі мы часам з сумневам пытаемся, дзе ж Бог, мы павінны верыць, што ён побач з намі. Ён дае нам сілу і веру годна прайсці наш шлях, і няхай гэтая вера ўмацуе кожнага з нас.


Наша моц – у святле і веры, якую мы нясём праз цемру, нягледзячы ні на што. У падтрымцы, якую даем тым, каму цяжка. Наша моц – дабрыня і спагадлівасць, і ніхто і ніколі не зможа іх у нас адняць», – сказала беларуская лідарка.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10