Бразілія сутыкнулася з рэкорднымі паводкамі за апошнія 80 гадоў. Фатаграфіі
06.05.2024, 22:10
Мужчыну ратуюць на верталёце вайсковыя пажарныя пасля паводкі ў Каноасе (Canoas), Бразілія. 4 траўня 2024 года. (Фота: Renan Mattos / Reuters / Forum)
podpis źródła zdjęcia
На раніцу 6 траўня мінімум 78 чалавек загінулі. Яшчэ 111 лічацца зніклымі без вестак.
У паўднёвым штаце Бразіліі Рыў-Грандзі-ду-Сул (Rio Grande do Sul) адбыліся наймацнейшыя паводкі за апошнія 80 гадоў. Пасля ўраганаў, якія абрынуліся на штат у канцы мінулага тыдня, свае дамы былі вымушаныя пакінуць каля 25 тысяч жыхароў. Па меншай меры паўмільёна чалавек засталіся без электрычнасці і чыстай вады. Паказваем, як выглядаюць Порту-Алегры і іншыя бразільскія гарады, найбольш пацярпелыя ад стыхійнага бедства.
Людзі з хатнімі гадаванцамі падчас эвакуацыі з затопленага раёну пасля моцнага дажджу ў горадзе Сан-Сэбаст’ян-ду-Каі (São Sebastião do Caí), Бразілія. 2 траўня 2024 года. (Фота: Carlos Macedo / AP Photo / East News)
Апоўзні і паводкі, выкліканыя моцнымі праліўнымі дажджамі, на раніцу 6 траўня прывялі да гібелі сама меней 78 чалавек. Яшчэ 111 лічацца зніклымі без вестак.
Мужчына ідзе міма фермы, разбуранай плынямі раптоўных паводак, вык (Фота: Diego Vara / Reuters / Forum)