навіны

Беларусь хоча пабудаваць у Казахстане тры заводы. Расказваем – якія

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Камбайны на полі ў Лагойскім раёне збіраюць зерневыя. Менская вобласць, Беларусь. 23 ліпеня 2021 года. (Фота: Белсат)
Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Камбайны на полі ў Лагойскім раёне збіраюць зерневыя. Менская вобласць, Беларусь. 23 ліпеня 2021 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Ці будуць беларускія камбайны гарэць у Казахстане так, як аўтобусы ў Расеі – пакажа час.

Беларусь збіраецца рэалізаваць тры сельскагаспадарчыя праекты ў Казахстане. Гэта будуць новыя заводы для аграпрамысловага сектару, паведамляе агенцтва «АПК Навіны».
Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Камбайны на полі ў Лагойскім раёне збіраюць зерневыя. Менская вобласць, Беларусь. 23 ліпеня 2021 года. (Фота: Белсат)
Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Камбайны на полі ў Лагойскім раёне збіраюць зерневыя. Менская вобласць, Беларусь. 23 ліпеня 2021 года. (Фота: Белсат)
На прадпрыемстве, якое пабудуюць у Кастанайскай вобласці, будуць вырабляць кабіны для сельскагаспадарчай тэхнікі.
У Акмалінскай вобласці Казахстана адкрыюць завод па вытворчасці сеялак.
Яшчэ адну вытворчую лінію арганізуюць у Кызылардынскай вобласці. Там будуць выпускаць трактары і камбайны.
Раней прэм’ер-міністры дзвюх краін пры сустрэчы восенню 2023 года заяўлялі, што ў Казахстане ёсць вялікі патэнцыял для сумесных з Беларуссю праектаў па вытворчасці сельгастэхнікі.
Але ці варта Казахстану звязвацца з беларускай вытворчасцю? Апошнім часам карцінка ахопленага агнём ці задымленага беларускага аўтобуса не рэдкасць, у тым ліку ў Расеі. Першыя выпадкі ўзгарання аўтобусаў МАЗ адбыліся яшчэ напрыканцы 2022 года. Інцыдэнты з менскай тэхнікай фіксаваліся ў Саратаве, Казані, Пермскім краі, Салехардзе, Іжэўску, а ў Пецярбурзе аўтобусы наогул здымалі з маршрутаў праз частыя пажары.
На МАЗе нядаўна прызналі, што ўзгаранні аўтобусаў – наступства санкцыяў. Ці будуць гарэць камбайны і сеялкі ў Казахстане – пакажа час.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Anton Vergun / TASS / Forum)
«Транспартная вайна» паміж Казахстанам і Беларуссю завяршылася? Краіны пайшлі на саступкі навіны
Выглядае, Беларусь і Казахстан пашыраюць супрацу і ідуць на пэўныя саступкі. Так, у сакавіку прыпынілася так званая «транспартная вайна» паміж дзвюма краінамі: напрыканцы 2023 года фуры і прычэпы з гэтых краінаў сутыкнуліся з забаронамі на працу адно ў аднаго. 5 сакавіка на Нацыянальным прававым партале Беларусі была апублікаваная пастанова Міністэрства транспарту і камунікацыяў ад 16 лютага № 8. Згодна з ёю грузавыя аўтамабілі і цягачы, зарэгістраваныя ў Казахстане, Кыргызстане і Арменіі, атрымалі дазвол на ўезд у транспартна-лагістычныя цэнтры (ТЛЦ) каля беларускай мяжы з Еўразвязам. Паводле пастановы ад 21 лістапада 2023 года № 44, такое права было толькі ў фураў і прычэпаў, зарэгістраваных у Беларусі і Расеі.
Акрамя гэтага, Аляксандр Лукашэнка вельмі хоча выпускаць самалёты разам з Расеяй – ён пра гэта казаў і абяцаў, што на тэрыторыі нашай краіны будзе створаная авіяцыйная вытворчасць.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10