навіны

Беларусь і Саудаўская Аравія падпісалі праект пагаднення аб паветраных зносінах

Беларусь і Саудаўская Аравія падпісалі пагадненне аб паветраных злучэннях. (Фота: mintransbelarus / Telegram)
Беларусь і Саудаўская Аравія падпісалі пагадненне аб паветраных злучэннях. (Фота: mintransbelarus / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Раней ішла размова пра спрашчэнне візавага рэжыму.

Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра транспарту і камунікацыяў Сяргеем Дубінаю 7 траўня наведала Эр-Рыяд і ўзяла ўдзел у паседжанні супольнага камітэту паміж урадамі Беларусі і Каралеўства Саудаўская Аравія, паведамляе прэс-служба Мінтрансу.
Беларусь і Саудаўская Аравія падпісалі пагадненне аб паветраных злучэннях. (Фота: mintransbelarus / Telegram)
Беларусь і Саудаўская Аравія падпісалі пагадненне аб паветраных злучэннях. (Фота: mintransbelarus / Telegram)
Падчас сустрэчы адбыліся кансультацыі паміж авіяцыйнымі адміністрацыямі абедзвюх краінаў, а таксама было падпісанае пагадненне аб паветраных злучэннях і мемарандум аб узаемапаразуменні.
У пачатку студзеня 2024 года міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Алейнік наведваў Саудаўскую Аравію з афіцыйным візітам і сустракаўся з міністрам замежных справаў краіны прынцам Фэйсалем бін Фарханам аль-Саудам. Па выніках перамоваў былі агучаныя чаканні пашырэння дыпламатычнай прысутнасці і адкрыцця ў каралеўстве амбасады Беларусі. Пакуль што за беларускія інтарэсы ў Саудаўскай Аравіі адказвае дыпламатычная місія ў ААЭ.
У ліпені 2023 года Сяргей Алейнік абмяркоўваў з намеснікам міністра замежных справаў Саудаўскай Аравіі Ўалідам аль-Хурэйджы пытанні актывізацыі турызму і спрашчэння візавага рэжыму паміж дзвюма краінамі.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10