Карта паляка: што гэта такое, як яе атрымаць і ці бяспечна гэта для беларусаў
12.05.2024, 14:04
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Карта паляка, дакумент, які пацвярджае прыналежнасць да польскага народу. (Фота: Lukasz Bochman / EastNews)
podpis źródła zdjęcia
Для атрымання трэба пацвердзіць паходжанне, адшукаць магчымасць падаць заяву і здаць іспыт.
Пасведчанне прыналежнасці да польскага народу дае некаторыя перавагі ў Польшчы, але раздражняе чыноўнікаў у лукашэнкаўскай Беларусі. Атрымаць карту паляка няпроста: трэба знайсці дакументальныя пацверджанні паходжання, адшукаць магчымасць падаць заяву і прайсці сумоўе, падобнае да экзамену польшчазнаўства.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Карта паляка, дакумент, які пацвярджае прыналежнасць да польскага народу. (Фота: Lukasz Bochman / EastNews)
Карта паляка з’явілася адпаведна закону ад 7 верасня 2007 года. Гэта дакумент аб прыналежнасці да польскага народу для людзей, якія не маюць грамадзянства Польшчы або сталага віду на жыхарства ў Польшчы. Колькі беларусаў цяпер маюць карту паляка, не паведамлялі, але ў 2022 годзе казалі, што гэтую карту мае звыш 160 тысяч грамадзянаў Беларусі.
Гэта не тое самае, што віза, від на жыхарства, пасведчанне асобы, грамадзянства, рэпатрыяцыя. Яе не выдаюць усім ахвочым, але тэарэтычна могуць выдаць не толькі этнічным палякам. Сама па сабе карта паляка не дае, напрыклад, права пераходу мяжы, гарантавана бясплатнага атрымання вышэйшай адукацыі ў Польшчы ці выбарчага права на польскіх выбарах.
Карту паляка выдаюць на 10 гадоў, тэрмін дзеяння можна працягнуць яшчэ на 10. Асобам, старэйшым за 65 гадоў, карту выдаюць бестэрмінова. Карту паляка могуць даць таксама непаўналетнім, калі хоць адзін з бацькоў мае карту паляка (абавязковая прысутнасць і згода абодвух бацькоў). Карту паляка не даюць грамадзянам Польшчы і ўладальнікам пастаяннага віду на жыхарства ў Польшчы, але могуць даць асобе без грамадзянства.
Афіцыйная інфармацыя пра карту паляка ёсць на сайце Gov.pl па-польску, закон аб карце паляка – тут.
• Адчуванне належнасці да свайго польскага народу пры захаванні грамадзянства іншай краіны.
• Самы хуткі спосаб атрымаць грамадзянства Польшчы і просты спосаб атрымаць пастаянны від на жыхарства. Уладальнікам карты паляка не выстаўляюць патрабаванне аб знаходжанні ў Польшчы нейкі час (як 5 гадоў – для атрымання карты доўгатэрміновага рэзідэнта Еўразвязу чалавекам без польскіх родзічаў), не патрабуюць дадаткова даказваць польскія карані ці валоданне польскай мовай. Пасля года пражывання ў Польшчы ўладальнік карты паляка можа падаць заяву на польскае грамадзянства.
• Права на нацыянальную візу ў Польшчу для ўладальніка карты (тып D, а з нядаўняга часу ў мэтах бяспекі D23) і для чальцоў сям’і ўладальніка (D23). Мэтай паездкі трэба пазначаць «inny», упісаць дадаткова «karta polaka». Візу могуць даць на тэрмін ад 3 месяцаў да 1 года.
• Вызваленне ад аплаты за разгляд заявы на нацыянальную візу і на атрыманне польскага грамадзянства.
• Права на працу ў Польшчы на тых жа ўмовах, як для грамадзянаў Польшчы, то бок без абавязку атрымліваць адмысловы дазвол на працу, а таксама права на прадпрымальніцкую дзейнасць.
• Права на навучанне і ўдзел у даследчай працы, як для грамадзянаў Польшчы, пры захаванні права атрымліваць стыпендыю і іншую дапамогу для замежнікаў (але не нейкае прыярытэтнае права на паступленне ва ўніверсітэты па-за конкурсам).
• Права на медычную дапамогу ў надзвычайных сітуацыях без медычнай страхоўкі, у тым ліку права на ахову здароўя падчас цяжарнасці і родаў, але ў агульных выпадках. Важна памятаць, што гэта не тыя самыя ўмовы, як пры наяўнасці страхоўкі NFZ ці прыватнай страхоўкі: карта паляка не дае бясплатнага візіту да тэрапеўта ці стаматолага ў выпадках, калі той візіт – не неадкладнае пытанне жыцця і смерці.
• Права на дапамогу польскага консула ў сітуацыі пагрозы жыццю ці бяспецы.
• Права на грашовую дапамогу на тэрмін да 9 месяцаў пры падачы заявы на пастаянны від на жыхарства ў Польшчы.
• Прыярытэт пры падачы заяваў на фінансавую дапамогу, прызначаную для падтрымкі палякаў за мяжой (адпаведна, такую падтрымку палякам могуць даць і без карты паляка).
• Зніжку ў 27 % на аднаразовыя квіткі ў пасажырскіх цягніках.
Тым, хто можа даказаць дакументамі з Польшчы ці СССР, што да польскага народу належаць або адзін з бацькоў, або адзін з дзядуляў ці бабуль, або двое прадзедаў ці прабабуль. Згодна гэтай пастанове, доказамі могуць быць польскія пасведчанні асобы; савецкія пасведчанні асобы з пазнакай польскай нацыянальнасці; акты грамадзянскага стану ці метрычныя кнігі, а таксама дакументы аб службе ў польскім войску з пазнакай прыналежнасці чалавека да палякаў; дакументы аб дэпартацыі, зняволенні ці рэабілітацыі з пазнакай прыналежнасці пакаранага да палякаў; дакументы, якія пацвярджаюць пераслед чалавека за польскае паходжанне. А яшчэ патрэбныя дакументальныя пацверджанні таго, што людзі з тых дакументаў ёсць родзічамі заяўніка.
Таксама карту паляка могуць выдаць тым, чый актыўны ўдзел у дзейнасці на карысць польскай мовы і культуры або польскай меншасці зможа засведчыць адна з упаўнаважаных на гэта польскіх супольнасцяў за мяжой (спіс тут). У Беларусі такая супольнасць – той Саюз палякаў Беларусі, які ўлады Беларусі фактычна забаранілі і актыўна пераследуюць рознымі шляхамі. Праўладае грамадскае аб’яднанне «Саюз палякаў на Беларусі» ў гэты спіс не ўваходзіць (ды і сумнеўна, што ў ім знойдзецца хоць адзін паляк).
Значыць, ёсць выключныя выпадкі, калі чалавек не з’яўляецца палякам паводле паходжання, але можа атрымаць карту паляка. Напрыклад, калі чалавек, татарскага паходжання шмат зрабіў для польскай мовы і культуры, і гэта пацвердзіла адпаведная арганізацыя. Або калі продкаў чалавека пераследавалі як палякаў і дакументальна гэта засведчылі, а тыя продкі проста былі польскамоўнымі каталікамі, але мелі нямецкае паходжанне. Ды ў абсалютнай большасці выпадкаў трэба, каб чалавек хаця б на чвэрць быў польскага паходжання.
Можна самастойна шукаць дакументы па архівах, загадзя апытаўшы сваякоў і максімальна звузіўшы абшар пошуку паводле часу і месца. Але ў Беларусі і Украіне прапануюць шмат паслугаў дапамогі ў пошуку польскіх каранёў. Некаторыя кампаніі могуць сумленна шукаць звесткі па архівах краінаў, у складзе якіх апыналіся палякі. Некаторыя ж могуць фальсіфікаваць дакументы – трэба быць пільнымі, бо за такую падробку дакументаў у Польшчы могуць і пасадзіць.
Калі сапраўдных пацверджанняў няма, лепш не фальсіфікаваць дакументы, а шукаць іншыя шляхі легалізацыі. Адметна, што ў Беларусі нямала людзей даказалі польскае паходжанне праз суд на падставе каталіцкай веры продкаў і дамагліся ўнясення зменаў у дакументы.
Для атрымання карты паляка трэба таксама пацвердзіць веды польскай мовы і гісторыі, польскіх традыцыяў і звычаяў. Ёсць тры шляхі для пацверджання валодання польскай мовай: сертыфікат ад адмысловай дзяржаўнай камісіі; атэстат аб адукацыі ў Польшчы ці ва ўстанове з польскай мовай навучання; сумоўе з консулам.
Незалежна ад пацверджання валодання мовай, консул мае спытаць пра польскія традыцыі і гісторыю. І гэта не толькі пра сцяг, гімн ці імя дзейнага прэм’ер-міністра. На сумоўі консул можа спытаць пра тое, што паглядзець у Татрах і як ладзіць катажынкі, а можа спытаць, што было ў тастаменце Баляслава Крывавуснага і хто з палякаў атрымліваў Нобэлеўскую прэмію. Паводле адной з крыніц, могуць нават папрасіць патлумачыць, чаму беларусы не любяць памідоравы суп.
У інтэрнэце прапануюць курсы для падрыхтоўкі да сумоўя або гатовыя канспекты з адказамі на найбольш распаўсюджаныя пытанні. Але спіс пытанняў і парадак правядзення сумоўя не замацаваныя законамі, могуць змяняцца.
Таксама ахвочым атрымаць карту паляка трэба напісаць заяву аб тым, што заяўнік ці ягоныя продкі не былі рэпатрыянтамі з Польшчы (на падставе дамоваў з СССР і савецкімі рэспублікамі, заключанымі ў 1944–1957 гадах) і ў прысутнасці консула напісаць дэкларацыю аб прыналежнасці да польскага народу. І быць гатовымі адказаць, навошта наогул хочуць атрымаць карту паляка.
Падаць заяву можна ў Польшчы праз ваяводскія ўпраўленні (спіс адрасоў і кантактаў) або праз консульства Польшчы па месцы пражывання (адрасы і кантакты ў Менску, Берасці і Горадні). Асабістая прысутнасць абавязковая.
Парадак падачы заяваў у розных месцах розны, часта з запісам узнікаюць праблемы. Падобна, бюракратыя не спраўляецца з наплывам ахвочых атрымаць карты паляка і візы на тле рэпрэсіяў у Беларусі і вайны ва Украіне. Перад падрыхтоўкай да падачы дакументаў лепш спраўдзіць у чатах, дзе менавіта ў гэты момант магчыма падаць заяву.
У Беларусі заявы на атрыманне першай карты паляка (а не працягу дзеяння наяўнай) на момант публікацыі прымаюць толькі ў Горадні, пры тым людзі з рэгістрацыяй у мясцінах, якія не адносяцца да гарадзенскай консульскай акругі, падаць заявы ў Горадні не могуць. У менскім і берасцейскім консульствах прымаюць заявы на працяг тэрміну дзеяння карты паляка, на атрыманне дублікату карты ці змену персанальных звестак, а тым, хто хоча атрымаць сваю першую карту паляка, раяць або чакаць, або ехаць у Польшчу (а значыць, атрымліваць спачатку візу).
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Людзі гуляюць па Замкавай плошчы ў Варшаве, Польшча. 6 красавіка 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
У Польшчы яшчэ трэба адшукаць ваяводства, у якім прымаюць заявы на карту паляка. Так, на момант публікацыі ў Беластоку, Варшаве, Кракаве, Любліне, Познані зусім не прымаюць заяваў на карту паляка, але прымаюць у Лодзі без запісу, у Вроцлаве і Гданьску паводле запісу праз E-mail, у Аполе і Жэшуве паводле запісу праз электронную чаргу (у якую ў чатах прапануюць «дапамагчы» запісаць – імаверна, не бясплатна).
Можна падаць заяўку і ў іншых краінах, дзе ёсць польскія консульствы. Напрыклад, у Літве – рэгістрацыя на падачу заяўкі ў віленскім консульстве адбываецца праз сайт, на момант публікацыі прапануюць шмат датаў ад наступнага тыдня. Але для падачы заяўкі ў Літве трэба мець від на жыхарства ў Літве.
Для падачы заяўкі трэба падрыхтаваць заяўку (wniosek) – форма тут. Таксама папросяць арыгінал і копію пасведчання асобы, дакументы пра пацверджанне польскіх каранёў (з копіямі) ці ліст ад польскай арганізацыі за мяжой, фота 35х45 мм, пацверджанне рэгістрацыі (у Польшчы – zameldowania) і іншыя дакументы ў залежнасці ад сітуацыі.
Колькі будуць разглядаць заяўку і калі выдадуць гатовую карту, залежыць ад часу і месца. Афіцыйна заяўку маюць разглядзець за два месяцы, але тэрмін могуць працягваць.
Пакуль пра яе не ведаюць сілавікі – так. Але ж даведацца могуць. Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы Уладзіслаў Тэафіл Барташэўскі нядаўна прызнаваў: карта паляка – пагроза для грамадзяніна Беларусі.
Улады Беларусі адкрыта называюць карту паляка «пагрозаю нацыянальнай бяспецы» і патрабуюць даносіць на сябе пры валоданні картай паляка ці замежным відам на жыхарства. Пры пераходзе мяжы супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бяспекі могуць патрабаваць адмовіцца ад карты паляка пад пагрозай арышту (гэта незаконна, але адбываецца на практыцы, і спрачацца рызыкоўна).
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (955 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.