навіны

Ва Украіне звольнілі міністра, які прыходзіцца сваяком беларускаму кіраўніку МУС

Вцэ-прэм’ер у справе ўзнаўлення Украіны, міністр развіцця грамадаў, тэрыторыяў і інфраструктуры Аляксандр Кубракоў. (Фота: Alexander Kubrakov / Facebook)
Вцэ-прэм’ер у справе ўзнаўлення Украіны, міністр развіцця грамадаў, тэрыторыяў і інфраструктуры Аляксандр Кубракоў. (Фота: Alexander Kubrakov / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Пастанову прынялі дэпутаты Вярхоўнай рады.

Дэпутаты Вярхоўнай рады прагаласавалі за адстаўку віцэ-прэм’ера ў справе ўзнаўлення Украіны і міністра развіцця грамадаў, тэрыторыяў і інфраструктуры Аляксандра Кубракова.
Вцэ-прэм’ер у справе ўзнаўлення Украіны, міністр развіцця грамадаў, тэрыторыяў і інфраструктуры Аляксандр Кубракоў. (Фота: Alexander Kubrakov / Facebook)
Вцэ-прэм’ер у справе ўзнаўлення Украіны, міністр развіцця грамадаў, тэрыторыяў і інфраструктуры Аляксандр Кубракоў. (Фота: Alexander Kubrakov / Facebook)
За звальненне Аляксандра Кубракова прагаласавалі 272 з 320 дэпутатаў парламенту Украіны. У тлумачальным лісце адзначаецца, што звальненне звязанае з неабходнасцю рэструктурызацыі ведамства, яго збіраюцца падзяліць на два: Міністэрства інфраструктуры і Міністэрства рэгіянальнай палітыкі.
Акрамя таго, у лісце прыводзяцца звесткі, што звальненне звязанае таксама з тым, што праца, «здзяйсняная міністэрствам у частцы рэгіянальнай палітыкі, зазнае крытычны стан».
Сам Кубракоў адзначае, што кіраўніцтва фракцыі «Слуга народу» і кіраўнік ураду Дзяніс Шмыгаль не абмяркоўваў з ім гэтай пастановы.
Аляксандр Кубракоў быў прызначаны міністрам інфраструктуры 20 траўня 2021 года, а ў снежні 2022-га стаў віцэ-прэм’ерам і міністрам інфраструктуры і рэгіянальнага развіцця.
Ва ўкраінскіх і беларускіх СМІ праходзіла інфармацыя, што Аляксандр Кубракоў, імаверна, ёсць пляменнікам міністра ўнутраных справаў Беларусі Івана Кубракова. Сам Аляксандр Кубракоў ніколі не згадваў у інтэрв’ю беларускіх каранёў, не было інфармацыі пра ўкраінскіх сваякоў і ад міністра з Беларусі.
Міністр унутраных справаў РБ Іван Кубракоў (злева) і ягоны імаверны пляменнік Аляксандр Кубракоў (злева). (Крыніца: «Зеркало»)
Міністр унутраных справаў РБ Іван Кубракоў (злева) і ягоны імаверны пляменнік Аляксандр Кубракоў (злева). (Крыніца: «Зеркало»)
У той жа час тэма сваяцтва шырока ўзнімалася ў СМІ пасля задушэння пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Тады абурэнне выклікалі факты таго, што Аляксандр Кубракоў, які тады кіраваў «Украўтадорам», працягваў супрацу з дзяржаўнымі кампаніямі Беларусі ў справе будавання дарог ва Украіне – у гэтым угледжвалі змову паміж сваякамі.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10