навіны

Ва Украіне загінулі 546 дзяцей у выніку расейскай агрэсіі

Прытулак для ўцекачоў з розных куткоў краіны з-за вайны, якую 24 лютага 2022 года пачала Расея супраць Украіны. Львоў, Украіна. Сакавік 2022 года. (Фота: Белсат)
Прытулак для ўцекачоў з розных куткоў краіны з-за вайны, якую 24 лютага 2022 года пачала Расея супраць Украіны. Львоў, Украіна. Сакавік 2022 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Усяго пацярпелі 1876 дзяцей з пачатку поўнамаштабнай вайны.

Ва Украіне загінулі 546 дзяцей з пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расеі. Яшчэ больш за 1330 дзяцей атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Такія дадзеныя па стане на раніцу 9 мая прыводзяць офіс генеральнага пракурора Украіны.
Прытулак для ўцекачоў з розных куткоў краіны з-за вайны, якую 24 лютага 2022 года пачала Расея супраць Украіны. Львоў, Украіна. Сакавік 2022 года. (Фота: Белсат)
Прытулак для ўцекачоў з розных куткоў краіны з-за вайны, якую 24 лютага 2022 года пачала Расея супраць Украіны. Львоў, Украіна. Сакавік 2022 года. (Фота: Белсат)
Больш за ўсё дзяцей пацярпела ў Данецкай вобласці (530), Харкаўскай (365), Херсонскай (150), Днепрапятроўскай (137), Кіеўскай (130), Запарожскай (108), Мікалаеўскай (104).
У апошнія дні ва Украіне таксама былі параненыя дзеці і падлеткі. У Харкаве 8 траўня ў выніку расейскага абстрэлу пацярпела чацвёра дзяцей: дзяўчынка 8 гадоў, двое хлопчыкаў 14 гадоў, хлопчык 15 гадоў.
7 траўня ў выніку абстрэлу Нікапаля ў Днепрапятроўскай вобласці была параненая 6-гадовая дзяўчынка.
6 мая з-за абстрэлу Сумскага раёну пацярпелі двое падлеткаў ва ўзросце 15 і 14 гадоў. Таксама 6 мая ў Харкаўскай вобласці пацярпела 16-гадовая дзяўчына.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10