навіны

У Беларусі дазволілі адкрываць дзіцячыя дамы пры манастырах

Канцэрт «Сваіх не кідаем» у «духоўна-асветніцкім» цэнтры «Каўчэг» (Фота: Максім Чарнагалоў / Obitel-minsk.ru)
Канцэрт «Сваіх не кідаем» у «духоўна-асветніцкім» цэнтры «Каўчэг» (Фота: Максім Чарнагалоў / Obitel-minsk.ru)
podpis źródła zdjęcia

Пастанова не рэгулюе рэлігійнае выхаванне дзяцей у такой установе.

Міністэрства адукацыі 18 красавіка ўхваліла пастанову, якая дазваляе адкрываць дзіцячыя дамы пры манастырах. Дакумент афіцыйна апублікавалі 11 траўня, ён набудзе моц 6 ліпеня.
Канцэрт «Сваіх не кідаем» у «духоўна-асветніцкім» цэнтры «Каўчэг» (Фота: Максім Чарнагалоў / Obitel-minsk.ru)
Канцэрт «Сваіх не кідаем» у «духоўна-асветніцкім» цэнтры «Каўчэг» (Фота: Максім Чарнагалоў / Obitel-minsk.ru)
Паводле пастановы, дзіцячы дом можа ствараць сам манастыр, там могуць прымаць дзяцей-сіротаў і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў.
Пастанова не рэгулюе рэлігійнае выхаванне дзяцей у такой установе, а таксама не акрэслівае, паводле якога прынцыпу манастыры будуць забіраць выхаванцаў. Пазначана толькі, што пры скіраванні дзяцей у манастырскі дзіцячы дом маюць «пры наяўнасці звестак улічваць іх стаўленне да рэлігіі, рэлігійныя традыцыі сем’яў, у якіх выхоўваліся дзеці».
Паводле звестак Міністэрства адукацыі, у Беларусі звыш 15 тысяч дзяцей-сіротаў. За мінулы год без дагляду бацькоў засталіся звыш 2 тысяч дзяцей, але толькі 282 з іх – біялагічныя сіроты, у якіх няма жывых бацькоў. У рэшты бацькі жывыя, але не займаюцца выхаваннем дзяцей або пазбаўленыя бацькоўскіх правоў. Каля 80 % сіротаў жывуць не ў «традыцыйных» дзіцячых дамах, а на «сямейных формах выхавання».
Дзяцей у Беларусі адбіраюць у тым ліку з палітычных матываў. Права выхоўваць дзяцей можна аднавіць праз суд, за мінулы год у 77 сем’яў такім шляхам вярнуліся 104 дзіця.
Манастыроў у Беларусі больш за паўсотні. Некаторыя манастыры, як скандальны Свята-Елісавецінскі, вядуць палітычную актыўнасць, ладзяць акцыі ў падтрымку дзейнай улады і вайны ва Украіне, прапагандуюць ваенную агрэсію. Але ад прапаганды вайны, бандытызму і «русского мира» не абароненыя і дзеці ў звычайных беларускіх школах.
Алесь Наваборскі belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10