навіны

Яшчэ чатыры кааліцыі на выбары ў Каардынацыйную раду прызнаныя «экстрэмістамі»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Каардынацыйная рада арганізуе слуханні прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета. Варшава, Польшча. 3 жніўня 2023 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Каардынацыйная рада арганізуе слуханні прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета. Варшава, Польшча. 3 жніўня 2023 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» запусціў адмысловы праект да выбараў у Каардынацыйную раду.

Чатыры кааліцыі, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду, прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі». Абноўлены спіс з’явіўся на сайце Міністэрства ўнутраных справаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Каардынацыйная рада арганізуе слуханні прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета. Варшава, Польшча. 3 жніўня 2023 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Каардынацыйная рада арганізуе слуханні прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета. Варшава, Польшча. 3 жніўня 2023 года. (Фота: Белсат)
«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» рашэннем КДБ прызнаныя выбарчыя спісы «Закон і парадак» (Аляксандр Азараў, Аляксандр Ракіцкі, Іван Паўлоўскі і інш.), «Еўрапейскі выбар» (Мікалай Халезін, Аліна Коўшык, Аляксандр Дабравольскі і інш.), «Моладзевы наступ» (Алана Гебрэмарыям, Маргарыта Ворыхава, Лізавета Пракопчык і інш.), «Воля» (Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў, Генадзь Манько і інш.).
Раней «экстрэмісцкім фармаваннем» была прызнаная кааліцыя Паўла Латушкі і Руху «За Свабоду». Агулам у Каардынацыйную раду апазіцыі балатуецца 12 спісаў.
Нагадаем, што «Белсат» запусціў адмысловы праект да выбараў у Каардынацыйную раду. У яго межах мы знаёмім выбарцаў са спісамі, якія балатуюцца ў КР. Кожны з іх атрымаў аднолькавыя пытанні. Адказы публікуюцца згодна з чаргой, у якой яны былі атрыманыя нашымі карэспандэнтамі.
На гэты момант ужо апублікаваныя адказы наступных спісаў:
Якуб Хруст belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10