навіны

Суды над святарамі і «Iphone 11» за падпіску ў «Аднакласніках». Рэпрэсіі 12 траўня

Айцец Анджэй Юхневіч і айцец Павел Лемех. (Крыніца: Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! / Telegram)
Айцец Анджэй Юхневіч і айцец Павел Лемех. (Крыніца: Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

У Шуміліне затрымалі не толькі святароў, але і верніцу.

У Шуміліне затрымалі не толькі каталіцкіх святароў, але і верніцу, а ў Дубровенскім раёне ў прадпрымальніцы забралі тэлефон, пакуль не заплаціць штраф за падпіску нібыта на «экстрэмісцкія» матэрыялы. Пра гэта расказваем у штодзённым аглядзе рэпрэсіяў.
Айцец Анджэй Юхневіч і айцец Павел Лемех. (Крыніца: Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! / Telegram)
Айцец Анджэй Юхневіч і айцец Павел Лемех. (Крыніца: Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! / Telegram)
Каталіцкіх святароў з Шуміліна Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха судзілі дыстанцыйна, паведамляе Katolik.life. Аднак вядома, што святары застаюцца ў зняволенні – гэта значыць, ім быў прысуджаны адміністрацыйны арышт.
Святароў з ордэну Місіянераў аблатаў Беззаганнай Марыі, якія служаць у дыяцэзіянальным санктуарыі ў Шуміліне, затрымалі 8 траўня. За імі прыехалі адразу тры машыны міліцыі.
Акрамя таго, стала вядома пра яшчэ адно затрыманне ў Шуміліне.
«У той жа дзень, калі сілавікі прыехалі да святароў, толькі на некалькі гадзін раней, па месцы працы затрымалі свецкую верніцу, парафіянку касцёлу ў Шуміліне. Гэта маладая жанчына, педагог, удзельніца Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі, раней была вакалісткай музычнага гурта», – піша Katolik.life.
Яна таксама знаходзілася ў зняволенні ў Віцебску, але 11 траўня высветлілася, што яе адпусцілі.
А ў Дубровенскім раёне суддзя Ігар Татаеў 24 красавіка за распаўсюджванне ў сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкіх» публікацый аштрафаваў на 400 рублёў мясцовую індывідуальную прадпрымальніцу Наталлю Васіленка.
«У судзе стала вядома аб тым, што Наталля ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі”, выкарыстоўваючы свой акаўнт была падпісана на інфармацыйную прадукцыю інтэрнэт-супольнасць з назвай “STOP LUKA”. Раней улады занеслі публікацыі гэтага рэсурсу ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пры прызначэнні пакарання суддзя ўлічыў прызнанне віны правапарушальніцы і яе шчырае раскаянне ў зробленым», – паведамляе «Віцебская вясна».
У выніку жанчыну пакаралі штрафам, а ў мэтах аплаты мабільны тэлефон жанчыны «Iphone 11» пакінуты пад арыштам.
Перакладчыцы Вользе Калацкай прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі» за поўхі прапагандысту Азаронку. 24 сакавіка 2021. (Фота: Белсат)
Перакладчыца Вольга Калацкая на волі – СМІ навіны
Станам на 12 траўня ў Беларусі 1374 чалавекі несправядліва знаходзяцца ў турме і прызнаныя палітвязнямі.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10