навіны

Швецыя гатовая размясціць на сваёй тэрыторыі ядравую зброю ў выпадку вайны

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прэм’ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэшан выступае на прэс-канферэнцыі перад цырымоніяй узняцця сцяга ў гонар уступлення Швецыі ў НАТА ў штаб-кватэры НАТА ў Бруселі, Бельгія. 11 сакавіка 2024 года. (Фота: Geert Vanden Wijngaert / AP Photo / East News)

podpis źródła zdjęcia

Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр краіны.

Швецыя гатовая да размяшчэння на сваёй тэрыторыі ядравай зброі ў выпадку вайны. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр краіны Ульф Крыстэшан.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прэм’ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэшан выступае на прэс-канферэнцыі перад цырымоніяй узняцця сцяга ў гонар уступлення Швецыі ў НАТА ў штаб-кватэры НАТА ў Бруселі, Бельгія. 11 сакавіка 2024 года. (Фота: Geert Vanden Wijngaert / AP Photo / East News)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прэм’ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэшан выступае на прэс-канферэнцыі перад цырымоніяй узняцця сцяга ў гонар уступлення Швецыі ў НАТА ў штаб-кватэры НАТА ў Бруселі, Бельгія. 11 сакавіка 2024 года. (Фота: Geert Vanden Wijngaert / AP Photo / East News)

,,

«У выпадку вайны гэта зусім іншае пытанне. Калі здарыцца найгоршае, дэмакратычныя краіны ў нашай частцы свету, канечне, мусяць быць у стане абараніць сябе ад краінаў, якія могуць пагражаць выкарыстаннем ядравай зброі», – паведаміў Ульф Крыстэшан у эфіры «Sveriges Radio».

Таксама шведскі прэм’ер дадаў, што «ўсё сяброўства Швецыі ў NATO і ўся шведская абарона накіраваныя на тое, каб не дапусціць такой сітуацыі».

,,

«Мы падрыхтавалі два законапраекты. У іх Швецыя заяўляе, што ў нас не будзе сталых войскаў [NATO] або ядравай зброі на тэрыторыі Швецыі ў мірны час», – адзначыў прэм’ер.

Нагадаем, што ў студзені 2023 года Крыстэшан казаў, што размяшчэнне ядравай зброі на тэрыторыі Швецыі ў мірны час «малаімавернае». «Мы гэтак жа, як і іншыя краіны Скандынавіі, не бачым сцэнарыю, пры якім размяшчэнне ядравай зброі на нашай тэрыторыі ў мірны час магчымае», – заяўляў шведскі прэм’ер.
У сакавіку 2024 года, неўзабаве пасля прыняцця Швецыі ў Альянс, Крыстэшан ізноў падкрэсліў, што неабходнасць размяшчаць базы NATO або ядравую зброю на тэрыторыі краіны адсутнічае. Пра адсутнасць планаў размяшчэння ядравай зброі ў Швецыі заявіў 11 сакавіка 2024 года і генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг.
Раман Шавель belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10