Знаёмімся з кандыдатамі ў Каардынацыйную раду: выбарчы спіс № 3 «Еўрапейскі выбар»
16.05.2024, 09:00
Аляксандр Дабравольскі (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
«Белсат» працягвае праект з нагоды выбараў у Каардынацыйную раду трэцяга склікання.
«Белсат» працягвае адмысловы праект з нагоды выбараў у Каардынацыйную раду трэцяга склікання. У яго межах мы знаёмім выбарнікаў са спісамі, якія прэтэндуюць на месцы ў КР. Кожны з лідараў атрымаў аднолькавыя пытанні. Адказы публікуюцца згодна з чаргой, у якой яны былі атрыманыя нашымі карэспандэнтамі.
Аляксандр Дабравольскі (Фота: Белсат)
Гэтым разам прадстаўляем спіс «Еўрапейскі выбар». Лідар спісу – Аляксандр Дабравольскі, старэйшы палітычны дарадца офісу Святланы Ціханоўскай. Другую пазіцыю ў спісе займае Аліна Коўшык – прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК) у пытаннях нацыянальнага адраджэння, якую не адразу зарэгістравалі кандыдаткай з прычыны рознага падыходу да напісання ейнага прозвішча. Агулам у спісе 35 асобаў. Сярод іх – кіраўнік «Свабоднага тэатру» Мікалай Халезін, кіраўнік апарату АПК Валер Мацкевіч, асабістая памочніца Ціханоўскай, унучка першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча Стася Гліннік ды іншыя. З поўным пералікам чальцоў спісу можна пазнаёміцца тут.
Нумар спісу «Еўрапейскі выбар» ў выбарчым бюлетэні – 3.
1. Назавіце тры галоўныя выклікі, якія стаяць перад Беларуссю сёння.
2. Назавіце тры галоўныя праблемы, якія перашкаджаюць беларускім дэмакратычным сілам іх вырашаць.
3. Кім для вашай палітычнай сілы ёсць Аляксандр Лукашэнка?
Узурпатар, які пацярпеў паражэнне на выбарах, але насуперак волі народу незаконна ўтрымлівае ўладу ў Беларусі. Ён мусіць адказаць перад судом за палітычныя забойствы і рэпрэсіі супраць беларускага народу, а таксама за суагрэсію супраць Украіны, авіяцыйнае пірацтва і штучна створаны міграцыйны крызіс на межах з суседнімі краінамі.
4. Кім для вашай палітычнай сілы ёсць Святлана Ціханоўская?
Нацыянальная лідарка, абраная беларускім народам на прэзідэнцкіх выбарах, якая адстойвае правы беларусаў і нацыянальныя інтарэсы Беларусі, абараняючы незалежнасць краіны і змагаючыся за дэмакратыю. Мы падтрымліваем яе дзейнасць і выступаем за канструктыўную супрацу.
5. Ці падтрымліваеце вы ўзмацненне санкцыяў у дачыненні рэжыму ў Беларусі за яго дзеянні ўнутры і за межамі Беларусі? Ці, наадварот, варта іх зменшыць у абмен на вызваленне палітвязняў?
Санкцыі – не мэта, а інструмент. Яны ўводзіліся супраць рэжыму ў першую чаргу за авіяцыйнае пірацтва, арганізацыю міграцыйнага крызісу і саўдзел у расейскай агрэсіі супраць Украіны. Пакуль рэжым будзе парушаць міжнароднае права і правы чалавека, санкцыі будуць заставацца. Каб санкцыйны ціск адчуваў рэжым, а не народ, трэба, з аднаго боку, закрываць дзіры ва ўжо ўведзеных санкцыях, а з другога – трымаць дзверы Еўропы адкрытымі для беларусаў. Мы гатовыя выступаць за змякчэнне санкцый у адказ на спыненне рэпрэсій і вызваленне палітычных вязняў. Але, пакуль кожны дзень у Беларусі ідуць палітычна матываваныя арышты дзясяткаў чалавек, заклікі да змякчэння санкцый былі б праявай згоды на працяг рэпрэсій.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Шэсце «Чарнобыльскі шлях» на ўгодкі выбуху ЧАЭС. Варшава, Польшча. 26 красавіка 2023 года. (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
6. Ці падтрымліваеце вы сілавы сцэнар змены ўлады ў Беларусі?
Мы выступаем за мірныя змены, і гэта найлепшы варыянт развіцця падзей для ўсіх і для нашай краіны. Таму мы з самага пачатку прапаноўвалі і прапаноўваем перамовы, каб вывесці Беларусь з палітычнага крызісу і правесці новыя выбары. І гэта праява адказнага падыходу. Але рэжым ужывае гвалт супраць народу і садзейнічае расейскай вайне супраць Украіны. У такой сітуацыі не выключаны і сілавы сцэнарый. Але важна разумець, што для дэмакратычных змен патрэбен сістэмны падыход, у якім асноўнымі будуць негвалтоўныя дзеянні вялікай колькасці людзей. Сілавыя дзеянні могуць быць толькі інструментам спынення гвалту з боку рэжыму.
7. Як вы ставіцеся да інтэграцыі Беларусі ў Еўрапейскі Звяз і ў NATO?
Беларусь – частка Еўропы, мы падтрымліваем еўрапейскія каштоўнасці і лічым, што беларусы вартыя еўрапейскага ўзроўню жыцця. Мы выступаем за еўрапейскі выбар, за ўступленне ў Раду Еўропы і Еўрапейскі Звяз. Для гэтага шмат чаго трэба зрабіць, і мы гэта зможам. Калі застанецца пагроза нашай незалежнасці з боку Расеі, Беларусь павінна гарантаваць сваю бяспеку шляхам уступлення ў NATO.
8. Ці павінна Беларусь выйсці з інтэграцыйных аб’яднанняў з Расеяй? Якіх?
Беларусь не павінна быць у саюзе з дзяржавай-агрэсарам, якая пачала вайну супраць суседняй Украіны. Удзел у вайсковых і палітычных аб’яднаннях, як АДКБ ці так званая Саюзная дзяржава, не адпавядае інтарэсам Беларусі і стварае для нас толькі пагрозы. З такіх аб’яднанняў трэба выходзіць. Удзел у эканамічных і гандлёвых аб’яднаннях магчымы на роўных умовах, без перадачы кантролю над беларускім суверэнітэтам у Маскву. Аднак, прыярытэтам павінна стаць дамова аб свабодным гандлі з Еўрапейскім Звязам.
9. Колькі дзяржаўных моваў павінна быць у Беларусі? Якія?
Для пачатку трэба выконваць ужо дзейнае заканадаўства, то бок забяспечыць па-сапраўднаму дзяржаўны статус беларускай мовы. Распрацаваная пад кіраўніцтвам прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага Кабінета Аліны Коўшык Стратэгія нацыянальнага адраджэння і развіцця прадугледжвае рэалізацыю доўгатэрміновай праграмы развіцця беларускай мовы і культуры. Будуць арганізаваныя навучальныя праграмы для дзяржаўных служачых, магчымасці навучання на беларускай мове ва ўніверсітэтах, падрыхтаваныя неабходныя слоўнікі і тэрміналогія. Сфера ўжывання беларускай мовы будзе паступова пашырацца ва ўстановах адукацыі і дзяржаўных установах. У Беларусі будзе створана ўстойлівая тэндэнцыя, якая дазволіць бацькам і дзецям планаваць сваю адукацыю і атрымліваць яе на беларускай мове. Не будзе дыскрымінацыі тых, хто размаўляе на рускай мове. У выніку выканання праграмы ў перспектыве адзінай дзяржаўнай мовай будзе беларуская, а мовамі міжнацыянальных зносін могуць быць расейская і англійская.
10. Ці падтрымліваеце вы дэкамунізацыю ў Беларусі? Назваў, помнікаў і гэтак далей?
Так, Беларусі варта памятаць і шанаваць сваю еўрапейскую гісторыю, а не аўтарытарныя культы ХХ стагоддзя. Паўсюль у свеце дэкамунізацыя паказала сваю эфектыўнасць у аднаўленні гістарычнай справядлівасці і рэабілітацыі ахвяр рэжымаў, заснаваных на таталітарных ідэалогіях. Паступовае ачышчэнне публічнай прасторы ад сімвалаў таталітарнага мінулага не толькі спрыяе нацыянальнаму адраджэнню, але і ўмацоўвае каштоўнасці дэмакратыі і правоў чалавека ў грамадстве.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. На плошчы Незалежнасці разбіраюць сцэну, якую рыхтавалі да праўладнага мітынгу. Менск, Беларусь. 25 кастрычніка 2020 года. (Фота: Цімур Котаў / Белсат)
11. Ці лічыце вы важным падтрыманне традыцыйных і хрысціянскіх каштоўнасцяў?
Трэба ставіцца з павагай да спадчыны нашага народу і традыцый. Пры гэтым важна жыць сваім розумам і бачыць розніцу паміж шанаваннем традыцый і спробамі выкарыстоўваць паняцце традыцыйных каштоўнасцяў для распальвання канфліктаў у грамадстве. Беларусь – свецкая дзяржава, дзе мусіць быць забяспечана свабода веравызнання і роўная павага да ўсіх рэлігіяў. Наш прыярытэт – павага да кожнага чалавека, яго правоў, да культурнай спадчыны Беларусі. Тэрмін «традыцыйныя каштоўнасці» – гэта не нейкі канкрэтны спіс, а наратыў прапаганды, які выкарыстоўваецца ў тым ліку Крамлём для апраўдання дыктатуры. Варта зыходзіць з прынцыпу: ведаеш, як трэба жыць, – паказвай на сваім прыкладзе, наводзь парадак у сябе, а не ў суседа.
12. Ці падтрымліваеце вы пашырэнне гендарных квотаў, увядзенне квотаў для прадстаўнікоў нацыянальных ці сексуальных меншасцяў?
Калі гаворка ідзе пра выбары, то найлепшы варыянт – рашэнне выбарцаў. Увядзеннем квот розныя краіны спрабуюць вырашаць праблемы дыскрымінацыі, у першую чаргу – у дачыненні да жанчын. Але ёсць разуменне, што квоты – толькі часовы інструмент, які можа збалансаваць склад выбарных органаў на першым этапе. Мы думаем, што гэта можа дапамагчы атрымаць больш гарманічнае прадстаўніцтва. А далей усё роўна павінны вырашаць выбарцы, гэта пытанне палітычнай культуры. Трэба імкнуцца, каб розныя сацыяльныя групы былі прадстаўленыя ў выбарных органах і квоты сталі непатрэбнымі.
13. Якое стаўленне вашай палітычнай сілы адносна прадстаўнікоў і ініцыятываў ЛГБТК+?
Правы чалавека – наш каштоўнасны базіс, таму мы з павагай ставімся да ўсіх людзей, незалежна ад іх гендарнай, рэлігійнай ці этнічнай прыналежнасці. Дыскрымінацыя па любых падобных прыкметах павінна быць забаронена.
14. Ці лічыце вы неабходнаю прыватызацыю дзяржаўных прадпрыемстваў?
Найперш трэба стварыць умовы для нармальнай эканамічнай дзейнасці, каб ініцыятыва людзей у эканоміцы віталася, а не душылася, як зараз. Каб інвестыцыі былі абароненыя. Перад тым, як прымаць рашэнне пра прыватызацыю, трэба правесці дыягностыку эканамічнага і фінансавага стану прадпрыемства, пры неабходнасці – рэструктурызацыю. І тыя прадпрыемствы, прыватызацыя якіх будзе выгаднай для дзяржавы, трэба прыватызаваць, пралічыўшы сацыяльныя наступствы. Мы супрацоўнічаем з аўтарытэтнымі экспертамі ў галіне эканомікі, якія працуюць над эканамічнымі рэформамі для Новай Беларусі. Частка такіх рэформаў, у тым ліку адносна прыватызацыі, апісана ў Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі, суаўтарамі якой з’яўляюцца ўдзельнікі каманды спіса «Еўрапейскі выбар».
15. Ці варта ў Беларусі павялічваць або скарачаць дапамогу з бюджэту сем’ям, маламаёмасным групам?
Сёння дэмакратычныя сілы не маюць магчымасці размяркоўваць дзяржаўны бюджэт. Таму нам болей важна сёння напаўняць Міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў, у які Нарвегія ўжо ўнесла 850 тыс еўра. Зараз статыстыка ў Беларусі скажаецца і не дазваляе распрацоўваць абгрунтаваныя рашэнні. У Новай Беларусі павінна быць забяспечана эфектыўная адрасная сацыяльная дапамога для непрацаздольных. Напрыклад, дапамога па беспрацоўі павінна быць прывязаная да мінімальнага спажывецкага бюджэту.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Дзве пенсіянеркі ходзяць пешшу па стадыёне. Менск, Беларусь. 24 жніўня 2021 года. (Фота: Белсат)
16. Ці падтрымліваеце вы амністыю паводле наркатычнага артыкулу 328 КК, легалізацыю ці дэкрыміналізацыю ўжывання канабісу ў Беларусі?
Гэтыя пытанні мусіць вырашаць дэмакратычны парламент Беларусі, а не Каардынацыйная рада. Сярод чальцоў нашай каманды на гэты конт ёсць розныя меркаванні, але ёсць адзінае меркаванне, што зараз сілавыя структуры займаюцца не барацьбой з наркабізнесам, а пераследам нарказалежных грамадзян. І пакаранні паводле гэтага артыкулу на практыцы празмерна вялікія.
17. Ці лічыце вы неабходнай люстрацыю ў Беларусі? У дачыненні якіх групаў?
Неабходна персанальнае, а не калектыўнае пакаранне тых, хто вінаваты ў канкрэтных злачынствах. Безумоўна, судовае пакаранне можа ўключаць забарону займаць кіраўнічыя пасады і працаваць на дзяржаўнай службе. Але важна адыходзіць ад практыкі пазасудовых рэпрэсій проста за прыналежнасць да нейкай групы. У нашым грамадстве ёсць запыт на вырашэнне гэтага пытання, каб правілы былі вядомыя ўсім. Зараз вядзецца праца на экспертным узроўні па выпрацоўцы механізма пераходнай справядлівасці для беларускай сітуацыі. У гэтай працы прымаюць удзел чальцы каманды нашага спіса.
18. Ці ёсць Беларусь саўдзельніцай у вайне Расеі супраць Украіны?
Так, але вінаваты ў гэтым рэжым Лукашэнкі, які надаў тэрыторыю Беларусі і інфраструктуру для нападу на Украіну. Беларускі народ не даваў Лукашэнку такіх паўнамоцтваў, не абіраў яго на свабодных выбарах, і таму беларусы не павінны лічыцца вінаватымі за гэтыя дзеянні Лукашэнкі. Вінаватых у падтрымцы агрэсіі трэба выявіць, і яны павінны быць пакараныя. Аднак нам трэба памятаць пра грамадзянскую адказнасць за лёс сваёй краіны і дзеянні яе кіраўніцтва. Яе нясём усе мы.
19. Ці падтрымліваеце вы ўзмацненне кантактаў беларускіх і расейскіх дэмакратычных сілаў?
Мы за еўрапейскі выбар, таму падтрымліваем узмацненне кантактаў у першую чаргу з еўрапейскімі дэмакратычнымі сіламі. Вялікую ўвагу мы надаем падтрымцы Украіны ў яе барацьбе за сваю свабоду, нашых добраахвотнікаў, супрацы з украінскімі калегамі. Мы можам супрацоўнічаць з расейскімі дэмакратычнымі сіламі ў некаторых пытаннях, але ў нас розныя задачы, бо мы факусуемся на вырашэнні праблем Беларусі. Кантактаў з Расеяй у беларусаў і так зашмат.
20. Якой павінна быць дзяржаўная сімволіка Беларусі: сцяг, герб, гімн?
Бел-чырвона-белы сцяг будзе лунаць у Беларусі разам са сцягам ЕЗ. Пытанне нацыянальнага сцяга вырашылі самі грамадзяне нашай краіны, калі выйшлі на вуліцы самых розных гарадоў з бел-чырвона-белымі сцягамі. Гэты сцяг і герб «Пагоня» былі зацверджаныя Вярхоўным Саветам Беларусі, а наступныя змены былі сумнеўнымі праз фальсіфікацыі вынікаў галасавання. Як юрыдычна аформіць волю грамадства, вырашыць дэмакратычна абраны парламент. Таксама парламентам павінна быць прынята рашэнне пра гімн нашай краіны.
Выбары ў Каардынацыйную раду пройдуць з 25 да 28 траўня. Першыя вынікі будуць абвешчаныя не пазней за 29 траўня. Падаць скаргі можна будзе да 8 чэрвеня. Канчатковыя вынікі выбараў у КР абвесцяць 8 чэрвеня, а першае паседжанне Каардынацыйнай рады ІІІ склікання мае адбыцца 15 чэрвеня.
Чытайце таксама адказы на пытанні іншых спісаў (спасылкі будуць дадавацца па меры публікацыі адказаў):
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.