навіны

Эстонія разглядае магчымасць адпраўкі войскаў ва Украіну

Эстонскія вайскоўцы ўсталёўваюць забор на мяжы з Расеяй. (Фота: Taavi Seep / Delfi.ee)
Эстонскія вайскоўцы ўсталёўваюць забор на мяжы з Расеяй. (Фота: Taavi Seep / Delfi.ee)
podpis źródła zdjęcia

Эстонскія вайскоўцы маглі б узяць на сябе частку тылавых функцыяў.

Дарадца прэзідэнта Эстоніі па нацыянальнай бяспецы Мадыс Рол у інтэрвʼю выданню Breaking Defense заявіў, што пытанне аб накіраванні эстонскіх вайскоўцаў ва Украіну цяпер сурʼёзна абмяркоўваецца.
Эстонскія вайскоўцы ўсталёўваюць забор на мяжы з Расеяй. (Фота: Taavi Seep / Delfi.ee)
Эстонскія вайскоўцы ўсталёўваюць забор на мяжы з Расеяй. (Фота: Taavi Seep / Delfi.ee)
Эстонскія вайскоўцы маглі б узяць на сябе частку тылавых функцыяў, што дазволіць ЗСУ накіраваць больш сілаў непасрэдна на фронт для ўдзелу ў баявых дзеяннях.
Дарадца прэзідэнта Эстоніі па нацыянальнай бяспецы Мадыс Рол патлумачыў, што цяпер праводзіцца аналіз гэтага патэнцыйнага кроку. Ён падкрэсліў, што Эстонія аддала б перавагу адпраўцы войскаў у складзе паўнавартаснай місіі NATO, «каб прадэманстраваць больш шырокую абʼяднаную сілу і рашучасць». Аднак не выключана, што Эстонія накіруе войскі ва Украіну ў складзе меншай кааліцыі.
Паводле дарадцы прэзідэнта Эстоніі, дыскусіі па гэтым пытанні працягваюцца.


,,

«Мы мусім разглядаць усе магчымасці. Мы не павінны абмяжоўваць нашыя меркаванні адносна таго, што можам зрабіць», – дадаў ён.


Belsat
МЗС Польшчы: накіраванне войскаў NATO ва Украіну «не зʼяўляецца чымсьці неймаверным» навіны
Мадыс Рол таксама не выключыў, што краіны, якія цяпер выступаюць супраць накіравання войскаў ва Украіну, з цягам часу могуць змяніць сваю пазіцыю.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10