У Грузіі прынялі скандальны закон аб «замежных агентах»: пачаліся масавыя пратэсты
14.05.2024, 18:40
Пратэсты супраць законапраекту аб «замежных агентах». Тбілісі, Грузія. 15 красавіка 2024 года. (Фота: Reuters)
podpis źródła zdjęcia
Частка пратэстоўцаў прарвала загароду да парламенту. Іх чакаў спецназ.
Парламент Грузіі 14 траўня прыняў у трэцім, фінальным чытанні законапраект «Аб празрыстасці замежнага ўплыву», паведаміў грузінскі Першы канал. Адразу пасля прыняцця закону ў Тбілісі пачаліся масавыя пратэсты, паведамляецца і пра затрыманне людзей сілавікамі.
Пратэсты супраць законапраекту аб «замежных агентах». Тбілісі, Грузія. 15 красавіка 202 (Фота: Reuters)
Паводле інфармацыі СМІ, частка пратэстоўцаў прарвала загароду да парламенту. Іх чакаў спецназ.
У сваю чаргу парламент Грузіі ўводзіць чырвоны ўзровень небяспекі – будынак павінны пакінуць усе працаўнікі.
Пазней сілавікам удалося адціснуць пратэстоўцаў ад будынку парламенту ў Тбілісі. Праваахоўнікі патрабуюць спыніць пратэсты, бо паліцыя пагражае ўжыць сілу.
Паведамлялася, што падчас абмеркавання законапраекту ў парламенце Грузіі адбылася бойка паміж дэпутатамі.
Што азначае закон аб «замежных агентах» у Грузіі
Адзначаецца, што рэгістрацыю прайшлі 116 дэпутатаў. Законапраект падтрымалі 84 парламентарыі, супраць прагаласавалі 30 дэпутатаў.
Вядома, што закон прадугледжвае рэгістрацыю ў якасці «арганізацыяў, што ажыццяўляюць інтарэсы замежнай сілы», такіх непрадпрымальніцкіх (некамерцыйных) юрыдычных асобаў і сродкаў масавай інфармацыі, якія атрымліваюць пэўную суму фінансавання – больш за 20 % – з-за мяжы.
Таму зараз кожная арганізацыя, што, як лічыцца, «ажыццяўляе інтарэсы замежнай сілы», павінна быць зарэгістраваная ў дзяржаўным рэестры ў адпаведнай базе звестак. У часе рэгістрацыі таксама неабходна будзе паказаць атрыманыя даходы.
Акрамя таго, арганізацыі будуць абавязаныя запаўняць фінансавую дэкларацыю штогод. Мінюст зможа праводзіць даследаванні і вывучэнне пытання ў любы час, каб выявіць «арганізацыі, што ажыццяўляюць інтарэсы замежнай сілы».
Калі ж ухіляцца ад рэгістрацыі ў якасці «арганізацыі, што ажыццяўляе інтарэсы замежнай сілы», ці не запаўняць дэкларацыі, то парушальніку пагражае штраф.