навіны

СК сабраўся судзіць яшчэ 104 беларусаў, якія святкавалі за мяжою Дзень Волі

Святкаванне Дня Волі ў Тбілісі. Беларусы сабраліся на акцыю да 106-годдзя БНР на плошчы перад будынкам парламенту. Тбілісі, Грузія. 24 сакавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
Святкаванне Дня Волі ў Тбілісі. Беларусы сабраліся на акцыю да 106-годдзя БНР на плошчы перад будынкам парламенту. Тбілісі, Грузія. 24 сакавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Удзел у святкаваннях кваліфікаваны як стварэнне экстрэмісцкага фармавання і дыскрэдытацыя Беларусі.

Спіс падазраваных у справе «Беларусаў замежжа» папоўніўся на 104 прозвішчы. Пра гэта заявілі ў прэс-службе Следчага камітэту. Цяпер у рэпрэсіўным пераліку мае быць больш як 200 асобаў.
Святкаванне Дня Волі ў Тбілісі. Беларусы сабраліся на акцыю да 106-годдзя БНР на плошчы перад будынкам парламенту. Тбілісі, Грузія. 24 сакавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
Святкаванне Дня Волі ў Тбілісі. Беларусы сабраліся на акцыю да 106-годдзя БНР на плошчы перад будынкам парламенту. Тбілісі, Грузія. 24 сакавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
Уся віна абвінавачаных у тым, што яны святкавалі 106-ую гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Як заявілі ў СК, удзелам у святкаваннях беларусы замежжа «паспрабавалі зрэалізаваць злачынны план збеглых лідараў, які мае намер нанясення шкоды стратэгічным нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласці, суверэнітэту, непахіснасці канстытуцыйнага ладу». Таксама прычынай пераследу стала выкарыстанне нацыянальнай сімволікі, лозунгаў і заклікаў да змагання з рэжымам у Менску.
У СК адзначылі, што атрымалі звесткі больш як пра сотню асобаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў вулічных акцыях у Варшаве, Вільні, Вроцлаве, Беластоку, Бруселі, Батумі, Празе, Каліфорніі, Філадэльфіі і іншых месцах.
Удзел у святкаваннях кваліфікаваны паводле арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім») і арт. 369-1 КК («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»). У дачыненні беларускай маёмасці падазраваных праводзяцца агляды, ператрусы, накладанне арышту.
Імёны падазраваных не называюцца.
20 сакавіка Следчы камітэт паведаміў, што завёў крымінальную справу на прадстаўнікоў аб’яднанняў беларусаў за мяжой – «Народных амбасадаў» і «Беларусаў замежжа». Іх вінавацяць у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім». Паведамлялася пра больш як 100 падазраваных і 30 аб’ектаў іхнай нерухомасці ў Беларусі, якую плануецца канфіскаваць.
Якуб Хруст belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10