За содні рэзка выраслі чэргі з аўтамабіляў на заездзе ў Літву і Польшчу
16.05.2024, 12:30
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Памежны камітэт паведамляе, што калегі з ЕЗ занадта павольна прапускаюць транспарт.
За апошнія содні колькасць легкавых машынаў, што чакаюць заезду ў Літву, павялічылася з 20 да 275. Перад польскім памежным пераходам «Тэрэспаль» (Берасце) сабралася 380 легкавікоў – удвая больш, чым раніцай 15 траўня, паведамляе Дзяржпамежкамітэт Беларусі.
пограничный пункт, Тересполь-Брест, памежны пункт, «Тэрэспаль – Берасце», польско-беларусская граница, беларуска-польская мяжа, Польшча, Польша, Беларусь (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
На літоўскім напрамку самы загружаны пункт пропуску – «Мядзінінкай» (Каменны Лог). Беларускія памежнікі паведамляюць, што літоўскія калегі прапускаюць машыны занадта павольна:
,,
«Працаўнікі прынялі на сваю тэрыторыю 63 % транспарту ад нормы».
Тое самае і з польскага боку.
,,
«За содні на сумежную тэрыторыю заехаў усяго 31 % аўтаў [ад нормы. – Рэд.]», – піша Памежны камітэт Беларусі.
Таксама а 10-й раніцы 16 траўня каля польскай мяжы сабралася чарга з 40 аўтобусаў.
Ёсць і чэргі з фураў пры мяжы з ЕЗ.
«Самым загружаным маршрутам у ЕЗ для фураў застаецца польскі пункт пропуску «Кукурыкі» (Казловічы), яго кантрольныя службы прапусцілі 56 % транспарту.
У літоўскіх памежных пераходах «Мядзінінкай» (Каменны Лог) і «Шальчынінкай» (Беняконі) сумежны бок выканаў норму пропуску на 39 %. Заезду на сумежную тэрыторыю чакаюць каля 900 фураў.
Перад латвійскім пунктам пропуску «Патэрніекі» (Грыгароўшчына) фіксуецца больш за 140 адзінак грузавога транспарту. Латвійскі бок прыняў на сваю тэрыторыю 61 % аўтаў», – паведамляе Дзяржпамежкамітэт Беларусі.
Беларускі бок ужо не ўпершыню скардзіцца, што калегі з ЕЗ прапускаюць транспарт з Беларусі вельмі павольна. Літоўскі бок адказваў, што беларусы проста не прыстасаваліся да працы ў новых умовах, калі працуюць не ўсе пункты пропуску. А польская памежная служба патлумачыла гэта тым, што частку працаўнікоў давялося адправіць для ўмацавання мяжы, бо мігранты, якія ідуць з боку Беларусі, актывізаваліся.